Навигация
Навигация
Главная
Форумы
Ссылки
Лучшее на сайте
Контакт
Поиск
Карта сайта
Что нового на сайте?

Новости от ...
Intex-press
Наш край
БГИК
Baranovichi.by
Барановичи.net
БарЭнц

Библиотека
Новости
Статьи
ЧАВО
Фотогалерея
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download
Скачать

Сотрудничество
Расскажи другу!

О сайте
Темы форума
Новые темы
Для розыска людей и поиска свидетелей.
Книга жалоб
Рекомендую
Сходил в магазин
Рецепты
Обсуждаемые темы
Сходил в магазин [33]
Кошаки [32]
Книга жалоб [15]
Достопримечательности [15]
Банки [13]
Последние статьи
Барыс Кіт: Я заўжды называў сябе беларусам 2827
Утонут ли Барановичи? 1577
Бомбой по Барановичам 2148
Список белорусских Интернет-радиостанций 2831
«Звезда»... Без шума и фанфар 1965
Страшный сон белоруса 2659
Единственная в Беларуси треугольная церковь - в Барановичском районе 4779
Самы прыгожы прыпынак Беларусі 3533
Улицам Войкова, Свердлова, Кудрина ... посвящается 3645
Новые веб-ссылки
Новогрудок 11
Этому парню из Барановичей 23, у него 60 человек в штате, и он нацелен заработать $3 млн в этом г... 375
Битва баянистов в электричке Минск-Барановичи 356
В Пинске расследуют гибель 14-летнего подростка, который жаловался на высокую температуру... 283
vovremia.com 345
"Додушили". Почему 15-летний школьник из Барановичей решил свести счеты с жизнью... 420
«Это было похоже на скорпиона». Пострадавший мужчина выписан из больницы, животное тоже в порядке... 496
Под Барановичами Renault насквозь "прошило" отбойником 293
Как рабочий из Барановичей превратил увлечение в бизнес... 409
Старажытны Наваградак. Горад славян і балтаў / Загадкі беларускай гісторыі... 303
Дырэктар Ястрамбельскай кадэцкай вучэльні прабачыўся перад Мікітам Гвоздзевым за адлічэнне і просіць вярнуцца
КультураУ якасці пакарання кадэтаў маюць проста пазбавіць звальнення за парушэнне ўстаноўленай формы адзення.

На мінулым тыдні чацвёра навучэнцаў Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі (Баранавіцкі раён) выклалі ў інтэрнэт свае фота ў майках з “Пагоняй” пад уніформай.



Што такое кадэцкая вучэльня? Гэта напаўзакрытая школа, дзе дзеці жывуць і вучацца амаль па вайсковым статуце з 8 па 11 класы.

Карыстацца мабільным там можна толькі пару гадзін у спецыяльна адведзеныя дні, з камп’ютарам — тое самае.

Выпускнікі “кадэткі” маюць права паступаць у вайсковыя ВНУ без здачы ЦТ, калі адзнакі ў вучня вышэйшыя за 7 балаў па ўсіх прадметах.

У кадэцкіх вучэльнях таксама вучацца і дзяўчаты. Гэта дае ім перавагу пры паступленні ў Акадэмію МУС.

З бацькамі навучэнцы бачацца рэдка, раз на тыдзень. За добрыя паводзіны ці пэўныя поспехі можна атрымаць дазвол з’ездзіць дадому на выходных.

Гэтым і тлумачыцца тое, што ўся інфармацыя з Ястрамбеля была ўрыўкавая, часам супярэчлівая.

У гэтую “школу” нельга проста так зайсці і пагутарыць з настаўнікамі. На ўваходзе стаіць КПП, а ў будынках арганізаваныя пасты з навучэнцаў, якія дакладваюць сваім куратарам пра тых, хто ўваходзіць.

Самі ж дзеці вельмі запалоханыя: калі я ўчора быў у Ястрамбелі, то кадэты выказваліся ў духу “мы не разумеем, пра што вы, а калі і разумеем, то гаварыць не будзем”.

Дырэктар таксама ад журналістаў хаваўся. З дома замест яго выйшла ягоная жонка з сабачкам на руках і папрасіла не турбаваць.

Больш разняволена навучэнцы кантактавалі ў сацыяльных сетках. У тым жа “Кантакце” амаль усе кадэты падпісаныя несапраўднымі імёнамі (героі фота з “Пагоняй” таксама”), таму і адказнасць за свае словы там адчуваецца менш.

Аднакласнікі хлопцаў з фота з “Пагоняй” распавялі, што ў той жа дзень, як здымак з’явіўся ў “Нашай Ніве”, пра гэта стала вядома адміністрацыі.

Дырэктар вучэльні Аляксандр Калько, маўляў, быў проста раз’юшаны — прайшло ўсяго толькі пару дзён ад выбараў, а ягоныя навучэнцы выкладаюць у інтэрнэт фота з “Пагоняй”. Магчыма, ён баяўся, што ў нелаяльнасці абвінавацяць яго самога. Вось і паднялі бучу. У школу нават выклікалі міліцыю. Аднак тыя адмовіліся займацца справай, не вартай выедзенага яйка — парушэнне формы адзення.

Пасля хуткага разбору дырэктар дабіўся прызнання, хто выклаў фота ў інтэрнэт — гэта хлопец Мікіта Гвоздзеў, які на фатаздымку другі справа. Увечары ў пятніцу “Гвозд” — такая ў яго мянушка між кадэтаў — зайшоў да сваіх аднакласнікаў развітацца. Яму паведамілі пра адлічэнне.

Лёс астатніх таксама быў няпэўны — дырэктар вучэльні наказаў бацькам хлопцаў “рыхтавацца” да адлічэння.

Але інфармацыя пра рэпрэсіі супраць кадэтаў пайшла ў СМІ. У краіне пачала разгортвацца акцыя падтрымкі малых патрыётаў Беларусі з тэгам #Пагоняпобач. Свае фоты разам з нацыянальным беларускім гербам выклалі тысячы людзей, у падтрымку хлопцаў выказалася Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, назваўшы тых “сапраўднымі афіцэрамі” у будучыні. У Ястрамбель з'ехаліся карэспандэнты.

Пакаранне школьнікаў-кадэтаў за беларускі патрыятызм нагадала грамадству змрочныя гады іншаземных акупацый.

Аднакласнікі Мікіты кажуць, што дырэктар вучэльні забраў назад свае словы пра адлічэнне трох хлопцаў. Кадэты таксама расказваюць, што дырэктар выбачыўся перад Мікітам Гвоздзевым і ягонымі бацькамі за рэзкую рэакцыю і прасіў хлопца вярнуцца ў Ястрамбель. Але пакуль Мікіта не вярнуўся — хлопцы мяркуюць, што ён яшчэ сам узважвае, ці варта.

Завуч школы таксама пацвярджае, што “ўсе хлопцы вучацца”, “толькі Мікіту бацькі забралі па заяве на выходныя. Учора патэлефанавала мама і папярэдзіла, што ён на даведцы, таму што кепска сябе адчувае”.

Як расказалі “Нашай Нівы” аднакласнікі, Гвоздзеў паходзіць са Стаўбцоўскага раёна, з сям'і вайскоўца.

Сёння а 16-й гадзіне мае адбыцца пастраенне ўсёй вучэльні, дзе, меркавана, да ўсіх кадэтаў давядуць высновы з гэтай гісторыі.

Прайшла інфармацыя, што пакараннем для нон-канфармістаў стане пазбаўленне звальнення за парушэнне ўстаноўленай формы адзення.

“Пагоня” — гэта вядомы з канца ХІІІ стагоддзя старажытны герб Беларусі. Чаму “Пагоня”? Так называўся высакародны звычай, пашыраны ў нашых землях. У выпадку раптоўнага налёту ворагаў — вось наляцелі чужынцы, схапілі каштоўныя рэчы і дзяцей у палон — усе мужчыны, якія маглі трымаць зброю, сядалі на коней і пераследавалі захопнікаў, каб вызваліць забраных суайчыннікаў.

Выявай “Пагоні” ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі “Метрыкі” і “Статутаў”. У 1918-м “Пагоня” стала дзяржаўным гербам Беларускай Народнай Рэспублікі — першай незалежнай беларускай дзяржавы. У 1991—1995 яна была першым дзяржаўным гербам РБ. Сёння яна застаецца папулярным патрыятычным сімвалам, які адсылае да старажытнай гісторыі беларускага народа, і ўнесеная ў дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.


На здымку: Мікіта Гвоздзеў другі справа. Ён выклаў фота ў інтэрнэт са старонкі са змененым прозвішчам

Арцём Гарбацэвіч,
Ястрамбель – Мінск
Наша Ніва
19.10.2015
admin 25.10.2015 00:00 · 0 комментариев · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Не зарегистрированы? Щелкните
здесь для регистрации

Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

В ближайшие 5 дней
-  18 – Утечка газа в одном из домов в Барановичах
-  20 – Открыт музей народного образования
-  22 – С. Грицевец стал Героем Советского Союза
-  22 – Начало автобусного движения по Барановичам
-  22 – Вышел первый номер «Авторынка»

НОВОЕ в скачивании
Г.Ярашэвіч - Вяселле 1103
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 1061
Barry Sisters - Hava Nagila 1179
Е.Шаповалов - Биография 1162
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 1137
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 1122
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 1123
Эксклюзивъ - Вечная память 1191
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 1200
П.Дробыш - Солнца луч 1191
ТОП скачиваний
Г.Ярашэвiч - Ларысiна танга 1386
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 1200
П.Дробыш - Солнца луч 1191
Эксклюзивъ - Вечная память 1191
Barry Sisters - Hava Nagila 1179
Е.Шаповалов - Биография 1162
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 1137
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 1123
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 1122
Г.Ярашэвіч - Вяселле 1103
Афоризм
В отношении политиков и женщин действует старая пословица: "Слушайте, что они говорят, и делайте наоборот".
Интересный факт
До 1960 г. нынешняя площадь Ленина в г. Барановичи называлась площадью Победы.
Случайный анекдот
«Электролюкс», Швеция — сделано с умом!
«Морозко», Россия — сделано... и слава Богу...
Counter