Навигация
Навигация
Главная
Форумы
Ссылки
Лучшее на сайте
Контакт
Поиск
Карта сайта
Что нового на сайте?

Новости от ...
Intex-press
Наш край
БГИК
baranovichi.by
baranovichy.by
БарЭнц

Библиотека
Новости
Статьи
ЧАВО
Фотогалерея
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download
Скачать

Сотрудничество
Расскажи другу!

О сайте
Темы форума
Новые темы
Для розыска людей и поиска свидетелей.
Книга жалоб
Рекомендую
Сходил в магазин
Рецепты
Обсуждаемые темы
Сходил в магазин [33]
Кошаки [32]
Книга жалоб [15]
Достопримечательности [15]
Банки [13]
Последние статьи
Игорь Матвеев - Детские песни 7826
Барыс Кіт: Я заўжды называў сябе беларусам 12396
Утонут ли Барановичи? 9454
Бомбой по Барановичам 10278
Список белорусских Интернет-радиостанций 14263
«Звезда»... Без шума и фанфар 10330
Страшный сон белоруса 10924
Единственная в Беларуси треугольная церковь - в Барановичском районе 18510
Самы прыгожы прыпынак Беларусі 13597
Новые веб-ссылки
Загадкавы Наваградак. Забытая сэнсацыя. ВІДЭА 1735
Призраки и летающие предметы 1246
Новогрудок 1349
Этому парню из Барановичей 23, у него 60 человек в штате, и он нацелен заработать $3 млн в этом г... 2095
Битва баянистов в электричке Минск-Барановичи 1613
В Пинске расследуют гибель 14-летнего подростка, который жаловался на высокую температуру... 1592
vovremia.com 2038
"Додушили". Почему 15-летний школьник из Барановичей решил свести счеты с жизнью... 1712
«Это было похоже на скорпиона». Пострадавший мужчина выписан из больницы, животное тоже в порядке... 3052
Под Барановичами Renault насквозь "прошило" отбойником 2069
Пра патрыёта Расеі з Баранавіч
ЛюдиЛюблю езьдзіць цягніком. Можна шмат цікавых людзей сустрэць.

Гэтым разам трапіўся мне па дарозе зь Менску ў Прагу 50-гадовы кіроўца-дальнабойшчык з Баранавічаў, які з-за адсутнасьці турэцкай візы быў вымушаны пакінуць машыну ў Грэцыі і вяртацца адтуль на “перакладных” — праз Баўгарыю, Украіну і Расею. Перагон Менск-Баранавічы быў апошнім адрэзкам ягонага колькідзённага падарожжа.

Разгаварыліся. Я перайшоў на расейскую, каб не адпуджваць і не бянтэжыць суразмоўцу. Чалавек радаваўся, што хутка прыедзе дадому, быў у гуморы, шмат расказваў розных гісторыяў са сваіх падарожжаў. За час сваёй працы — з 1988 году — ён аб’езьдзіў усю Эўропу, Расею ўключна з Сыбірам, пабываў нават у Іране і іншых азіяцкіх краінах.

Зайшла мова і пра стаўленьне замежнікаў да “нашых”.

І вось гляджу, чалавек кажа, што да “нас, рускіх” лепш за ўсё у Эўропе ставяцца фіны, а астатнія народы заходняй часткі кантынэнту “намі” пагарджаюць і на “рускіх” проста нажываюцца.

Пытаюся ў яго, дзе ён, пасьля таго, як аб’езьдзіў столькі краінаў, хацеў бы жыць. Адказвае, у Расеі.

Пытаюся, чаму? Адказвае: “Не знаю, возможно потому, что она большая”. І дадае: “И вообще, там проще. Дашь полицейскому 50 рублей і едь куда хочешь, никто тебя не трогает, а в Европе — законы, штрафы, санкции, запреты...” А пасьля пачынае захапляцца: “Я вот недавно в Тюмени был, знаете, какие там дома? Лучше, чем в Москве, такая красота! Так красиво всё строится...”

Тут я пачынаю яму казаць, што ня ўсё ў Расеі так добра, што краіна сядзіць на нафта-газавай ігле і зусім не рэфармуе эканоміку, што ў сьвеце памалу пачынаецца сланцавая рэвалюцыя і праз 15-20 гадоў з-за падзеньня коштаў на вуглевадароды Расея можа збанкрутаваць, як гэта адбылося з СССР у 80-я гады. І тут мой суразмоўца вельмі ўпэўнена і нават высакамерна кажа:

“Ничего такого не случится, как была Россия так и будет.

Веками Россия была самой сильной и самой богатой, и только у неё были золотыя купола, и все на неё ходили воевать, а она ни на кого не нападала... Ничего и сейчас не случится. Всё будет хорошо”.

Давялося мне прызнацца ў сваёй гістарычнай адукацыі, расказаць пра расейскія войны XV-XVII стагодзьдзяў, пра захоп Полацку, пра Патоп, заваяваньне Сыбіру, падзелы Польшчы... У адказ я пачуў: “Ну да, знаю, слышал... Ну что ж, все воюют...”

Я таксама параіў яму, калі ён будзе наступны раз у Баварыі, зьвярнуць увагу на старадаўнія каталіцкія храмы ў тамтэйшых мястэчках і вёсках — там восем зь дзесяці касьцёлаў на вежах маюць зусім праваслаўныя купалы, і дадаў, што гэта ўнівэрсальная хрысьціянская традыцыя. Але баранавіцкі расеец тут жа ўсумніўся: “Это они у России взяли...”

У адказ на гэта я сказаў, што добра яму адчуваць сябе расейцам, маўляў, да моцнай краіны належыць, а вось я і мае сваякі лічым сябе беларусамі і паміж сабой размаўляем па-беларуску. Тады кіроўца сказаў клясычнае “Нет, ну я тоже белорус”.

І далей пачаў апраўдвацца: “Просто понимаете, там, за границей, для них мы все — и украинцы, и азербайджанцы, и белорусы — все русские...”

Я кажу, што вось едзеце дадому, ня скончыўшы рэйсу з-за праблемаў зь візай, і ня думаеце, што візаў магло б зусім ня быць, каб Менск праводзіў іншую палітыку.

А ён у адказ: “А мне с визами ещё лучше. Я из-за визы отпуск имею каждый год летом. Так подгадал, что моя годовая всегда летом заканчивается. Пока делаю новую, месяц отдыхаю”.

А я гну сваё. Расказваю пра знаёмага бізнэсмэна з Масквы, які адчыніў у Цьвярской вобласьці паляўнічую гаспадарку і дзівіцца-жахаецца станам навакольных вёсак — ні дарог, ні газу, ні мастоў праз рэчкі, зямля закіданая, ніхто яе не абрабляе, п’юць.

А ў нас, кажу, паглядзіце, Карэліцкі раён, напрыклад (а маці баранавіцкага патрыёта Расеі і мой бацька — якраз з Карэліччыны). У вясковых хатах — шклопакеты, асфальт на дарогах, вада і газ у дамах, мой стрыечны брат саўну маці у былой каморы збудаваў — ня горш за люксавае жытло ў Менску выглядае. Кажу, маўляў, яшчэ ў савецкі час нашы вобласьці выраблялі мяса на душу насельніцтва болей, чым ЗША — там было 120 кіляграмаў на чалавека, а ў нас было па 130-140 і болей. Кіроўца згаджаецца, пачынае расказваць, што яшчэ ў савецкі час вазіў у Нямеччыну кішкі зь беларускіх фэрмаў — бо самім зашмат было. І, бачу, гаворыць пра гэта з гонарам.

Значыць, троху прабівае. Але не да канца. Усё роўна глядзіць і думае толькі пра Расею.

Добра там, камфортна і прыгожа. Яго дачка скончыла ВНУ ў Санкт-Пецярбургу і там засталася. Сам бадзяецца па сьвеце, скардзіцца, што зарабляе ўсё менш і менш, мучыцца ад штрафаў, якія яму ўсё часьцей даюць у Аўстрыі ці ў Францыі.

Расея — яго КУЛЬТУРНЫ ўзровень, яго прыроджанае (як родавая траўма) КУЛЬТУРНАЕ асяродзьдзе і КУЛЬТУРНАЯ глеба.

Часткаю гэтай культуры, як вядома, зьяўляецца традыцыйнае невыкананьне законаў. Таму баранавіцкаму кіроўцу ў Эўропе дрэнна, а ў Расеі — не. І гэтая ж родавая траўма, дарэчы, зьяўляецца прычынай усяго, што цяпер робіцца ў Беларусі, дзе ўлада і чыноўнікі толькі ГУЛЯЮЦЬ у законы, а не выконваюць іх. Палітыка выходзіць з нашай культуры, а не наадварот.

У патрыёце Расеі з Баранавіч я бачу чарговае пацьверджаньне думкі, што ўсьлед за расейскімі мовай і царквой у галовы беларусаў прыходзіць мінімальны набор кітчавых расейскіх нацыянальных мітаў, якія дазваляюць гэтым людзям вельмі камфортна чуцца і нават ганарыцца сваёй “вялікай Расеяй”.

Гэта — былыя беларусы, а цяпер — расейцы. І наўрад ці некаму ўдасца стварыць для іх беларускую культуру на расейскай мове і вытварыць у іх нейкую расейскамоўную беларускую тоеснасьць зь беларускім расейскамоўным дзяржаўным патрыятызмам. Такі патрыятызм — не канкурэнт расейскаму, у іх розныя вагавыя катэгорыі, і таму першы непазьбежна прайграе другому.

Надзею магла б даць поўная інфармацыйная свабода і свабодная прапаганда беларускай гісторыі і культуры, падтрыманая дзяржавай. У цяперашніх умовах гэта гучыць амаль утапічна.

Але небезнадзейна. Беларусы гнуткі, плястычны і кан’юнктурны народ, да гэтага нас прывучылі вякі чужога панаваньня. І мову сваю мы любім па-беларуску — сьціпла, някідка і без празьмерных дэманстрацыяў. Я вось схадзіў у Менску ў некалькі тэатраў, у тым ліку ў расейскі. У залі і фае я падкрэсьлена (больш чым звычайна трэба) размаўляў па-беларуску: “Выбачайце, калі ласка. Дазвольце прайсьці”, “Авой, прабачце, не заўважыў...” і так далей. І кожны раз мне адказвалі па-беларуску. Некаторыя проста і натуральна, а іншыя старанна-няўмела, але падкрэсьлена. І прыязна пры гэтым ўсьміхаліся.

Сяргей Абламейка,
Радыё Свабода
27.04.2013
admin 28.04.2013 12:17 · 0 комментариев · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Ноябрь 2024   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30

В ближайшие 5 дней
-  21 – Подарок евреям
-  21 – Первый снег-2005
-  21 – Первый снег-2008
-  22 – Строится каплица
-  23 – Первый Герой РБ
-  23 – Планы на Ледовый
-  25 – Первый снег - 2013

НОВОЕ в скачивании
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2329
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2194
Barry Sisters - Hava Nagila 2489
Е.Шаповалов - Биография 2574
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2194
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2416
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2213
Эксклюзивъ - Вечная память 2263
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2275
П.Дробыш - Солнца луч 2446
ТОП скачиваний
Е.Шаповалов - Биография 2574
Barry Sisters - Hava Nagila 2489
П.Дробыш - Солнца луч 2446
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2416
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2329
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2275
Эксклюзивъ - Вечная память 2263
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2213
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2194
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2194
Афоризм
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь!
Ю. Кучура
Интересный факт
Многие белорусы не знают, что наш народ до 1840 года назывался литвинами.
Случайный анекдот
Объявление: «Интеллигентная семья продаст двух фортепьянов, пять польт, одну роялю. Мешаются в колидоре».
Counter