У Навагрудку планавалі сярэднявечны фэст, а правядуць дажынкі
У чэрвені 2012 года ў Навагрудку планавалі правесці чарговы фэст сярэднявечнай культуры. У распаўсюджанай напрыканцы мінулага года папярэдняй праграмы фестывалю былі традыцыйныя мерапрыемствы — канцэрты сярэднявечнай музыкі, горад майстроў, бугурты і абавязковая інсцэніроўка штурму замка.
Аднак, VI міжнародны фестываль «Наваградак-2012» сёлета не адбудзецца. Як паведамілі "НН" у аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама, прычына адмены ў тым, што ў гэтым годзе ў Навагрудку будуць святкаваць абласныя "Дажынкі".
Магчыма, патлумачылі ў райвыканкаме, фестывалі спалучаць.
На дадзены момант Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак". Некаторыя працы выклікаюць пытанні ў жыхароў горада. Адзін з іх напісаў у рэдакцыю пра рэстаўрацыю гарадскога Дома культуры. Ён звяртае ўвагу на тое, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ ст.
Чытач прыкладае фотаздымак будынка: вокны часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі, на другім паверсе над уваходам з’явіўся новы праём.
У аддзеле культуры райвыканкама супакоілі, што закладзеныя вокны — часовая мера. "Працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэтая мера — часовая".
Будынак, у якім месціцца Дом культуры, быў пабудаваны ў 1893 годзе, пазней неаднаразова дабудоўваўся і рамантаваўся.
Апошнія сем год зачынены на рамонт. У 2009 годзе "Гродзенская праўда" пісала пра яго: "Напэўна, прасцей было б усё зламаць і пабудаваць новы сучасны Дом культуры. Але сцены старога будынка ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і яно залічана да гісторыка-культурным помнікам".
* * *
Падобная сітуацыя з адменай сярэднявечнага фестывалю ў Навагрудку ўжо здаралася ў 2008 годзе. Тады фэст перанеслі ў сувязі з тым, што горад адзначаў 965-цігоддзе.
Фэсты "Наваградскі замак" пачалі праводзіць з 2000 года, апошні прайшоў у 2010 годзе. Ён быў прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
На здымках:
1) Будынак Дома культуры (помнік архітэктуры ХІХ ст.) у часе рамонта. Фота Арцёма Аблажэя.
2) Дом культуры перад рамонтам. Фота Міколы Гайбы.
Объектно-ориентированное определение самолета:
Самолет — это совокупность деталей каждая из которых сама по себе
стремится упасть на землю. Но благодаря своим непрерывным совместным
усилиям они преодолевают эту тенденцию. Гради Буч
Интересный факт
Город Барановичи является крупнейшим железнодорожным узлом на Белорусской железной дороге.
Случайный анекдот
Компьютерщик ковыряется дома в своем «компе» несколько часов подряд. Рядом крутится жена. Он на нее никакого внимания. Еще через час она не выдерживает и начинает заводиться:
— Вот, ты с этим железом уже полдня возишься, а меня как будто нет здесь! Я что, вещь?!
Он, смотря то на нее, то на «комп»:
— Ты ВЕЩЬ? Не-е... Вот КОМП — это ВЕЩЬ!