Палякам, на чые землі ўпаў беларускі СУ-27, выплацілі кампенсацыі
Кампенсацыю на агульную суму 80 тысяч злотых (каля 27 тыс.долараў) атрымаюць 7 землеўладальнікаў, на чые надзелы зваліўся беларускі самалёт 30 жніўня 2009 года. Пра гэта агенцтву РАР паведамілі ў радамскім магістраце.
Нагадаем, на аэрашоў у Радаме адбылася катастрофа знішчальніка СУ-27. Пры гэтым загінулі пілоты - палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.
Землеўладальнікі з вёскі Малэнчын пад Радамам патрабавалі ад арганізатараў паветранага шоў кампенсацыі ў агульным памеры больш за 150 (каля 50 тыс.долараў) тысяч злотых у сувязі са знішчэннем пасеваў на палях. Аднак у выніку пагаднення задаволіліся сумай у 80 тысяч. Грошы выплаціць вайсковае грамадска-культурнае таварыства "SWAT", якое займаецца фінансамі аэрашоў.
Дарэчы, надзелы, на якія зваліўся самалёт, не былі моцна пашкоджаныя і не патрабуюць рэкультывацыі глебы, чаго баяліся землеўладальнікі, адзначае sebalot2010.bloog.pl.
Можно быть уверенным лишь в том, что ни в чем нельзя быть уверенным.
Интересный факт
В барановичском городском профессорско-педагогическом составе около 4 тысяч человек, в т. ч. педагогические работники – 3700 человек и учителя всех специальностей – около 2 тысяч человек.
(2010 год)
Случайный анекдот
Как использовать автомат для получения денег:
1. Войти в банк.
2. Достать автомат.
3. Получить деньги.