Відэа бойкі (асцярожна, мат!).

Падчас футбольнага матчу на стадыёне «Камсамолец» у Навагрудку (Гродзенская вобласць) 28 верасня адбылася масавая бойка.

У ходзе 22-га тура чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе краснасельскі «Цэментнік» гуляў матч у гасцях з ФК «Навагрудак». Як паведамляе volkovysk.by, на 20-й хвіліне матчу, калі футбаліст «Цэментніка» Яўген Васілеўскі забіў гол у вароты саперніка, на поле стадыёна выбеглі прыкладна дваццаць чалавек у масках і пачалі бойку з заўзятарамі з Навагрудка.

Бойка цягнулася каля паўгадзіны, арбітр матчу вымушаны быў закончыць матч і залічыў ФК «Навагрудак» тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

На поле прыбылі нарады міліцыі, а таксама хуткай медыцынскай дапамогі, бо пацярпелым спатрэбілася дапамога.

Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, бойку справакавалі футбольныя фанаты з Мінска.

У РУУС Навагрудка і мясцовым упраўленні Следчага камітэта інфармацыю не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?