Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
Поэзия. Венанций Бутрим |
Восень
(Урывак)
Дз. Шчаснаму
“А между прочим, осень на дворе...”
Н. Рубцов
1
Кастрычнiцкая яснасць!.. Як праз шкло,
прамытае не раз да таўшчынi належнай,
ільецца створанае вечнасцю святло,
сатканае з журбы i радасцi бязмежнай.
I песнi горнуцца, бы ветразi плывуць,
у словах, знойдзеных i сказаных другiмi.
I спее ўласнае. Збiрай i не забудзь,
што так пяецца толькi мiж сваiмi...
2
I пракрадзецца досвiткам туман нямы,
абдыме былку кожную. I стан ялiны дужай...
Счакаўшы ранiцу, пад сонца пойдзем мы,
зямляк i суайчыннiк – шчыры дружа,
адчуць, як у гаi з бяроз, ляшчын, асiн
страсаецца цiшком пад кiрзавыя боты
начышчаная медзь, прынадлiвы кармiн,
нейтральнасць блякласцi пры кроплях пазалоты.
3
Спакой i цiшыня – не маюць меж i мер.
Ахейцы сiнявы такой не сустракалi!
Халаднаваты клiмат... Быў бы свой Гамер,
калi яны Руна яшчэ i не шукалi...
А нам – элегii, санеты. Конь сiвы,
барвовым захадам ружова фарбаваны...
I гэты вось кастрычнiк! Залаты,
да дробязей знаёмы, зноў жа – нечаканы...
4
Быў млын калiсь... Праз рэшткi паляў лье
у нiзкiх берагах рака струмень халодны.
Спрамляюць рэчышча. Чакае тут яе
бетонная труба. Над ёю – мост выгодны.
Падыдзем? Пастаiм, каб лепей ацанiць
прыкметы навiзны, наканаванай часам.
Цякла – як сонная, тут – пенiцца, бурлiць!
I зноў спакойная – пакiнулi сам-насам!
5
Зусiм як чалавек! Ды праз матора гук
ён нашых разважанняў не пачуе:
з навюткiм кошыкам лазовым паляшук
з-пад Пiнска на Навагрудак шыбуе!
Да тых грыбкоў, што ў кошыку ляжаць,
зяць прынясе што-кольвечы з сельмага...
Без кроплi ж той – нi быць, нi гасцяваць:
адолее, замучыць смага...
6
Ах, колькi ж iх было: тых кропель, баразён,
крывавых мазалёў, крыжа здранцвення, поту,
дажджоў заложных, каб буяў драсён,
і тых чаканых, зсунутых на потым!
Шчаслiва, дзядзька! Ўнукаў падтрымай,
Хай доля мачыхай нiколi iм не будзе!
А розных там хвароб, нястач – о, непачаты край! –
адолеем, ўсю плойму збудзем!
7
Зноў цiшыня. А шэранькi бiплан
за хмару лепiцца ледзь бачнаю стракозкай...
* * *
Свіцязянскае
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі, –
Каня супыні ля Плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.
А. Міцкевіч. Свіцязь*
А за Парэччам гонкія хвоі,
вольхі – да хмар!..
І праз ляшчэўнік промняў сувоі
коцяцца ў яр...
А ўзбоч Парэчча – не, не сасоннік...–
бор – пры сасне сасна!
Выйдзе каторая з іх да тоні –
дасягне дна
адлюстраваннем узнёслай кроны
ва ўлонні вод!..
Зачараваны пошумам-звонам,
замрэ чарот...
...Пане Адаме, стыль легкаважны,
аднак, прабач.
Я і не лірнік балюча-сярмяжны,
і не сурмач...
Вузкі палетак, дробнае зерне –
ніва мая.
Рог не пратрубіць, і не паверне
Туган каня...
Адбушавала ў нетрах стагоддзяў.
Лось ці алень
на бераг нізкі смела выходзяць
у белы дзень.
Дужае цела, подых гарачы,
лёгкасць хады.
Ужо не забудзеш – ужо пабачыў!
Ужо назаўжды!
Здарыцца часам: з поўдня, пачую,
бура ўпарта брыдзе!
І як, счакаўшы гадзіну ліхую,
дрозд перасвіст завядзе...
...Як раз апошні цёмным Басфорам
паўмесяц плыў.
Ты ж бачыў грэбень Плужынскага бору!..
І поўню сніў...
Не мінарэта белага ззянне,
не кіпарыс.
Ліпы старое ў цёплым тумане
мяккі абрыс,
бедны засценак, уціснуты долу,
ростань вартуюць крыжы.
..........................
Дуб свіцязянскі страсае жолуд
на брук з парыжскай імжы...
* Радкі А. Міцкевіча ў перакладзе з польскай А. Бялевіча
Вершы з літаратурнага альманаха г. Баранавічы “Святліца”, 2000 г.
Выкарыстаны матэрыялы сайта tvory.byhost.org, фотаздымак з сайта Навагрудскага райвыканкама. |
Опубликовал admin
01.02.2009 02:49 ·
0 комментариев ·
25731 прочтений ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
Когда человек становится богатым или знаменитым, с ним приходится знакомиться заново. |
|
|
Интересный факт
|
|
На сучасных могілках садзіць дрэвы забаронена. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
Вчера наблюдал картину в магазине связи и дисков: стоит мужичок, смотрит на диски (долго смотрит, ибо порядочно выпивший), потом выдаёт продавцу:
— Можно у вас диск купить, сынишка попросил...
— Какой диск?
— Ой, щас вспомню (берётся за голову)... — выдаёт — "Стой и рыгай"!
Продавец:
— Что?
— Ну диск называется "Стой и рыгай"... ой! ... нет, как-то... "Лежи и блюй"... да, по-моему, так... — Бурчит про себя: — лежи и блюй... неет.. бежи и стругай.. ой... неет, бл@, как же он... рррр! Щас сыну позвоню!
Достаёт трубу, тыкает указательным пальцем по кнопкам (как будто по сенсору, и, не поднося телефона к уху, включает громкую связь и ждёт — идут гудки... сын берёт трубку, и дальше следует диалог, после которого весь магазин просто лежал (и я в том числе):
— Сынок, как диск-то назывется, бл@ этот???
— CD-RW.
— Ну точно, сиди и рви!!!
|
|
|
Counter
|
|
|
|
|