Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
Поэзия. Алексей Белый |
Аляксей Белы
Калыханка для каханай
Апошні куст вяргіні адцвіце,
Апаліць восень полымем падманным,
Лістотаю дарогі замяце,
Завесіць вокны стомленым туманам.
А ты прысні дрыготкія кастры,
Дзе лета можа ўзяць нас на парукі,
І як натхнёна ў залатым бары
На досвітку табе цалуюць рукі.
Там вусны прагнуць болю и агню,
І дзень здаецца доўгім і бясконцым.
І зноў сваю аддаўшы цеплыню,
Кладзецца спаць між каласамі сонца.
Хай сняцца кветкі ў звонкім гладышы
У колер ночы і у колер зорак...
І хай падасца згубленай душы,
Што гэта ўсё было амаль учора...
Нікому ты пра гэта не кажы
Ні ў шумных гульбах, ні ў размове шчырай.
І не шкадуй, што птушкі мкнуцца ў вырай,
На даягляднай гінучы мяжы.
Апошні куст вяргіні адцвіце...
Ранак
Прайсці, бы ў дзяцінстве, басанож,
На дне разгледзець зорак калыханне.
На жнівень ляжа нетаропкі дождж.
Выдатнае надвор’е для кахання.
(Вершы з літаратурнага альманаха г. Баранавічы “Святліца”, 2000 i 1997 гг.)
* * *
Белы Аляксей Ільіч
Творчая біяграфія
Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 20.12.1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Скончыў мараходнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Кіеўскі інстытут паліталогіі.
Працаваў матросам, памочнікам капітана цеплахода, журналістам, галоўным рэдактарам газеты “Текстильщик”, галоўным рэдактарам газеты “Шаг”. Цяпер — намеснік галоўнага рэдактара газеты “Intex-press” у Баранавічах.
Паэт, старшыня Баранавіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998 г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997 г., 2000 г., 2006 г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999 г.).
Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994 г.), “Невольничьи песни” (1997 г.), “Каляровыя сны” (1999 г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002 г.).
Гл. таксама гэту навiну.
Выкарыстаны матэрыялы сайта tvory.byhost.org
|
Опубликовал admin
25.01.2009 18:06 ·
0 комментариев ·
25821 прочтений ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
Алкоголь воздействует на организм неоднозначно: ум притупляется, а тупость обостряется.
Ю. Кучура |
|
|
Интересный факт
|
|
На сучасных могілках садзіць дрэвы забаронена. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
Я съел масло President, но президентом так и не стал. Выкурил пачку сигарет Attache, но атташе из меня так и не получилось. И только когда выпил пиво Kozel, то почувствовал, что, кажется, начинает действовать. |
|
|
Counter
|
|
|
|
|