Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
Група "ФЭСТ" |
Народны гурт вандроўных музыкаў “ФЭСТ”
Гурт “Фэст” пачаў сваю творчую дзейнасць са снежня 1992 года. Яго рэпертуар вельмі разнастайны – вялікая колькасць беларускіх народных песень, танцаў, розных баек і прыпевак. Музыкі з задавальненнем выконваюць і творы іншых народаў свету. Галоўнае месца ў творчасці гурта займаюць песні яго ўдзельніка Міхася Скрундзя, творы якога выконваюць як самадзейныя, так і прафесійныя музычныя калектывы нашай краіны і замежжа. Яго песня “Братка- беларус” адна з найбольш папулярных сярод напісаных у апошнія гады самадзейнымі кампазітарамі.
Ад самага пачатку сваёй дзейнасці калектыў паставіў перад сабой мэту адраджэння старажытных культурных традыцый, прапаганду беларускай песні, танца, гумару. Нездарма і назва ансамбля – гурт вандроўных музыкаў “Фэст” (з лацінскай мовы “свята”). У 16-17 стагоддзях на Беларусі вандроўныя музыкі хадзілі па вёсках і гарадах, дарылі людзям радасць народнай музыкі і слова.
У 1994 годзе гурт “Фэст” быў запрошаны на Першы Міжнародны фестываль фальклору ў Пінск, за удзел у якім ансамблю нададзена ганаровае званне народны. З гэтага часу музыкі бяруць удзел практычна ў кожным вялікім свяце, становяцца лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх конкурсаў і фестываляў.
Канцэртная дзейнасць “Фэста” вельмі шырокая: ад канцэртаў у сваёй краіне, выступаў у працоўных калектывах, навучальных установах, на святах, да гастроляў у далёкім замежжы. “Фэст” любяць і чакаюць слухачы розных узростаў, прафесій, нацыянальнасцяў.
“Фэст” – самабытны ансамбль са своеасаблівай манерай ігры на народных інструментах. Веданне жанра народнай музыкі і песні, тэмбравых асаблівасцяў інструментаў кіраўніка гурта Івана Кусцінскага і яго ўдзельнікаў даюць магчымасць, пры граматна зробленай партытуры, дасягнуць ідэальнага гучання. Кожны музыка адчувае сваю адказнасць і валодае пачуццём калектыўнай творчасці. “Фэст” з’яўляецца ўзорам стылю выканання і аранжыроўкі.
Баранавічы па праву ганарыцца сваім славутым народным гуртом вандроўных музыкаў “Фэст”.
Удзельнікі народнага гурта вандроўных музыкаў “ФЭСТ”
1. Кусцінскі Іван Аляксеевіч – кіраўнік, гармонь, баян, гітара, вакал.
2. Скрундзь Міхась Валянцінавіч – паэт, кампазітар, вакал.
3. Ляшкевіч Сяргей Мікалаевіч – скрыпка.
4. Пятліцкая Алёна Ігараўна – цымбалы.
5. Дунчык Аляксандр Аляксеевіч – дудка, кларнет, жалейка.
6. Хаміцкі Андрэй Ігаравіч – вакал, барабан.
7. Белавусаў Георгій Дзмітрыевіч – труба, барабан.
8. Стэцко Генадзь Васільевіч – вакал, кантрабас.
Глядзiце таксама здымкi ў раздзеле "Культура"
Слухайце таксама творы ў раздзеле "Песни"
Выкарыстаны матэрыялы сайта tvory.byhost.org |
Опубликовал admin
20.02.2010 01:26 ·
0 комментариев ·
27835 прочтений ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь!
Ю. Кучура |
|
|
Интересный факт
|
|
На начало 2014 года в Барановичах 244 ребёнка, оставшихся без родителей, из них 160 детей проживают в опекунских семьях, 67 человек – в приемных семьях и 17 человек в домах детского типа. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
— Слушайте, перестаньте вы называть меня «директор», «босс», «шеф», «начальник»… К чему это подобострастие? Не люблю я этого!..
— А как, бо…? Ой, то есть, ше… Нет, я хотел сказать…
— Да, господи! Ну, как-как? Ну, я не знаю… Попроще как-нибудь… Ну, например, «кормилец»… |
|
|
Counter
|
|
|
|
|