Навигация
Навигация
Главная
Форумы
Ссылки
Лучшее на сайте
Контакт
Поиск
Карта сайта
Что нового на сайте?

Новости от ...
Intex-press
Наш край
БГИК
baranovichi.by
baranovichy.by
БарЭнц

Библиотека
Новости
Статьи
ЧАВО
Фотогалерея
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download
Скачать

Сотрудничество
Расскажи другу!

О сайте
Темы форума
Новые темы
Для розыска людей и поиска свидетелей.
Книга жалоб
Рекомендую
Сходил в магазин
Рецепты
Обсуждаемые темы
Сходил в магазин [33]
Кошаки [32]
Книга жалоб [15]
Достопримечательности [15]
Банки [13]
Последние статьи
Игорь Матвеев - Детские песни 7845
Барыс Кіт: Я заўжды называў сябе беларусам 12413
Утонут ли Барановичи? 9476
Бомбой по Барановичам 10294
Список белорусских Интернет-радиостанций 14289
«Звезда»... Без шума и фанфар 10350
Страшный сон белоруса 10952
Единственная в Беларуси треугольная церковь - в Барановичском районе 18527
Самы прыгожы прыпынак Беларусі 13615
Новые веб-ссылки
Загадкавы Наваградак. Забытая сэнсацыя. ВІДЭА 1737
Призраки и летающие предметы 1248
Новогрудок 1351
Этому парню из Барановичей 23, у него 60 человек в штате, и он нацелен заработать $3 млн в этом г... 2096
Битва баянистов в электричке Минск-Барановичи 1614
В Пинске расследуют гибель 14-летнего подростка, который жаловался на высокую температуру... 1593
vovremia.com 2040
"Додушили". Почему 15-летний школьник из Барановичей решил свести счеты с жизнью... 1715
«Это было похоже на скорпиона». Пострадавший мужчина выписан из больницы, животное тоже в порядке... 3054
Под Барановичами Renault насквозь "прошило" отбойником 2070
Беларускія экскурсаводы выправіліся ў “Баранавіцкую кругасветку”

Першага верасня сёлетняга года Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў наладзіла цудоўную выправу ў тыя мясціны, што ўвайшлі ў гісторыю нашай Айчыны як славуты Наваградскі край. За дзень, які праляцеў як адно імгненне, аб’ехалі толькі той кавалачак, які зараз ляжыць у межах сучаснага Баранавіцкага раёна. Мабыць таму наша падарожжа ўмоўна ахрысцілі «Баранавіцкай «кругасветкай». А колькі цікавага трапілася на нашым шляху падчас гэтага падарожжа – мяркуйце самі…

Пасля Стоўбцаў, дзе да нас далучылася Таццяна Хвагіна, якая хоць і жыве зараз у Пінску, але ўсё ж пагадзілася выступіць у ролі экскурсавода па родным Баранавіцкім краі, рушылі на стары Варшаўскі гасцінец, які ў былыя часы ішоў праз палі і лясы з Міра на Сталавічы, Мыш і далей на Палонку і Слонім. 

Паабапал дарогі прамільгнулі вежы Мірскага замку і местачковая забудова. Пагоркі, вёскі, старыя цэрквы і замшэлыя могілкі… У баку ад нашага шляху засталася Вялікая Мядзведка, дзе на падворку зачыненай школы (няма вучняў!) стаіць самотны помнік выбітнаму земляку Ігнату (Ігнацыю) Дамейку. Вось і Паланэчка (ці Палонка Малая). Касцёл Святога Юрыя (Ежы) стаіць на месцы той святыні, якая была збудавана ў 1751 годзе біскупам Жалкоўскім і дзе ў 1802 годзе хрысцілі І. Дамейку – будучага выдатнага вучонага, Нацыянальнага Героя Чылі, «грандэ эдукатара», помнік якому стаіць у сталіцы Чылі Сант’яга.

 2

Рамантычны неагатычны воблік драўлянага касцёла Святога Юрыя вабіць да сябе і зачароўвае з першага позірка.

Парафіяне збіраюцца на святую імшу, а мы тым часам спяшаемся хутчэй агледзець касцёл, рэканструяваны ў 1899 годзе па праекце К. Вайцэхоўскага ў неагатычным стылі.

 5,

Дзве шатровыя вежы, паміж якімі знаходзіцца франтон з акном-ружай, геаметрычны арнамент, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў – усё гэта робіць воблік касцёла вельмі выразным.

Унутры зала перакрыта бэлечнай столлю. Двух'ярусны драўляны алтар дэкараваны пышным віццём аканту.

 6

У галоўным алтары змешчаны старажытны абраз Маці Божай у залатой кароне, які тут называюць «Маці Божая Малітанская» (як нам патлумачылі – «малітанская» тое ж самае, што «мальтыйская»). Ніхто не ведае, як трапіў гэты абраз у Паланэчку, але сапраўды недалёк адсюль у Сталавічах існавала камандорыя мальтыйскіх рыцараў, заснаваная Зыгмунтам Радзівілам – сынам знакамітага Нікалая Крыштафа Сіроткі. Хутка ажыве стары арган і пад скляпеннямі касцёла загучыць песня, якую склаў мясцовы арганіст і касцёльны староста, які быў нашым экскурсаводам па касцёле: «Марыя, Марыя, табе анёлы спяваюць. Марыя, Марыя, цябе людзі ўслаўляюць»…

Абраз «Святы Антоній» датуецца канцом XVIII стагоддзя. Да Святога Антонія найчасцей звярталіся людзі, якія сталі ахвярамі злодзеяў і страцілі сваю маёмасць. У галоўным алтары можна пабачыць яшчэ некалькі абразоў XVIII–XIX стагоддзяў, а таксама дзве чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 г. і 1836 г., прысвечаныя роду Радзівілаў.

8

Гэта сумная руіна са слядамі сучаснай кансервацыі калісьці была палацам Радзівілаў. Пры Канстанціне, які быў сынам кампазітара, паэта і драматурга Мацея Радзівіла, тут віравала грамадска-палітычнае і культурнае жыццё края. У палацы, збудаваным на манер італьянскага палацо Трывуалзіно, знаходзіліся вялікая бібліятэка, архіў, карцінная галерэя, шмат каштоўнасцяў. Тут месцілася рэдакцыя часопіса «Людзі і час», у стварэнні якога прымаў удзел Уладзіслаў Сыракомля, які быў частым госцем у Паланэчцы.

 9

Хіба ж гэта не дзіва – тут, на беларускай зямлі, паміж Наваградкам і Баранавічамі, з фасада прышоўшага ў заняпад старога будынка на нас пазіраюць антычныя філосафы. Пасля Другой сусветнай вайны тут была звычайная вясковая школа, і, калі дзеці на ўроках рускай літаратуры вывучалі «Недарасля», ніхто з іх, мабыць, так і не даведаўся, што калісьці тут у маёнтку Мацея Радзівіла «абедаў на срэбры» разам з гаспадаром аўтар гэтай бессмяротнай камедыі, ён жа – расійскі дыпламат Дзяніс Фанвізін.

Ад Паланэчкі да Ішкалдзі не гэтак далёка, але знайсці вёску няпроста. У бок Ішкалдзі няма ні аднаго дарожнага знака, няма з’езда на Ішкалдзь з трасы Е30 (М1). Ніхто не паклапаціўся пра тое, каб падарожнікі маглі трапіць сюды і пабачыць сапраўдны шэдэўр беларускай «вясковай готыкі» – касцёл Прасвятой Тройцы.

 11

Гэты касцёл быў пабудаваны па фундацыі Мікалая і Альжбеты Неміровічаў. Ён асвечаны ў 1471 годзе. За свой доўгі век (больш за пяць стагоддзяў!) ён паслужыў і іншым канфесіям: быў кальвінскім зборам і праваслаўнай царквой, два разы не на доўгі час супыняў сваю дзейнасць, а потым зноў адчыняўся.

 18

Да XIX стагоддзя фасады касцёла не тынкаваліся. Уявіце гэты помнік у яго гістарычным абліччы: чырвоная цэгла сцен палала агнём, па нізе праходзіла жалобная стужка з чорнай цэглы, а нішы рознага памеру і формы зіхацелі беллю. Вуглавыя, пластычна абмаляваныя контрфорсы надаюць касцёлу вельмі жывапісны сілуэт.

Нізенькія дзверы на бакавым фасадзе вядуць нас аж у далёкае XV стагоддзе.

 17

Вось яна – сапраўдная готыка. Магутнае скляпенне, на якім нярвюры ствараюць цудоўны «зоркавы» малюнак. Калісьці сцены, скляпенні і слупы касцёла былі аздоблены намаляванымі фігурамі святых, кветкамі і раслінамі, але, як сведчаць архіўныя крыніцы, усё «маляванне» канчаткова сцерлася ў 1830-я гады.

Уважліва слухаем ксяндза-пробашча Мацея, які распавядае пра лёс касцёла ў XX стагоддзі. Мужны святар Вінцэнт Латарэвіч не адступіўся ад веры, нягледзячы на пагрозы з боку НКУС, і быў жорстка закатаваны. Ксяндзу адсеклі галаву – вось што такое «ваяўнічы атэізм». Парафіяне аплакалі яго смерць і пахавалі побач з касцёлам. А калі ўлады паспрабавалі вывезці з касцёла алтар і абразы, яны, рызыкуючы жыццём, клаліся пад калёсы грузавікоў і здолелі ўратаваць сваю святыню.

 13

Хаця алтар і абразы больш познія, пад гэтымі магутнымі скляпеннямі моцна адчуваецца подых сярэднявечча…

У касцёле няма строгай сіметрыі – вокны размешчаны толькі з аднога боку. Чатыры магутныя васьмігранныя слупы падзяляюць інтэр’ер на тры нефы і нясуць на сабе стрэльчатыя гатычныя скляпенні. Каляровыя вітражы адлюстроўваюць трагічныя моманты гісторыі касцёла.

У заходняй частцы малітоўнай залы размешчаны драўляныя паўкруглыя хоры з невялікім арганам і фізгармоніяй.

Развітальны «здымак на памяць» – і едзем далей, у Крошын.

19

Мясцовыя жыхары называюць Крошын па-старому – «Крашын». Калісьці тут было мястэчка, якое вырасла побач з маёнткам, дзе валадарылі князі Крашынскія, Радзівілы, Святаполк-Завадскія. Касцёл Божага Цела быў пабудаваны ў 1920-я гады на месцы папярэдняга касцёла, узведзенага ў 1818 годзе па фундацыі ксяндза-асветніка Войцэха Магнушэўскага.

 20

Калі будавалі чыгунку, то зачапілі старыя каталіцкія могілкі. Пазней помнікі, што стаялі на магілах мясцовай шляхты і мяшчан, былі ўмураваныя ў касцёльныя сцены. Добры прыклад, калі няма іншага выйсця, каб зберагчы памяць аб мінулым…

 21

Пад столлю касцёла нас чакае сапраўдны цуд – выкаваная ў 1881 годзе знакамітым Паўлюком Багрымам жырандоль. Замовіў яе тагачасны гаспадар маёнтка Пётр Святаполк-Завадскі – мастак, калекцыянер, бібліяфіл, які высока цаніў талент мясцовага каваля.

Гэта сапраўдны шэдэўр з чыгуна і бронзы, у абліччы якога майстар аб’яднаў ажурны арнамент, пышную карону, далікатныя кветкі – лілеі і маленькіх трапяткіх жаўрукоў. Дзеля гэтага варта збочыць з шашы і завітаць у Крошын!

На сцяне касцёла – верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы» на беларускай мове і ў польскім перакладзе. У 1828 годзе тут выбухнуў бунт супраць пана К. Гедройц-Юрагі. У рукі следчай камісіі трапіў цэлы сшытак вершаў крошынскага хлопчыка Паўлюка Багрыма, які быў вучнем адзінай у гэтым краі беларускай школы, арганізаванай мясцовым ксяндзом. Гэты сшытак так і згубіўся, а ў 1854 годзе навагрудскі адвакат І. Яцкоўскі ўзнавіў верш П. Багрыма ў сваіх мемуарах, выдадзеных у Лондане. Некалькі вершаў, аўтарам якіх мясцовыя жыхары таксама лічылі Багрыма, адшукаў і занатаваў вядомы фалькларыст Міхаіл Хведароўскі (М. Федоровский).

22  23

Магчыма, верш гэты не быў цалкам біяграфічным – чуллівыя радкі нарадзіліся пад уплывам назіранняў за жыццём бязпраўных навакольных вяскоўцаў. Між тым, зараз знаходзяцца гэткія «краязнаўцы навыварат», якія прыкладаюць намаганні, каб выкрэсліць імя П. Багрыма з ліку беларускіх сялянскіх паэтаў. Ім чамусьці вельмі карціць, як пісаў у свой час Якуб Колас, «нашы скарбы апаганіць, душу вынесці на здзек»…   

На камяні побач з касцёлам лацінкай і па-беларуску выбіта: «Жыццё кароткае – Радзіма вечная» – дэвіз, якім кіраваліся славутыя людзі гэтага краю.

 24

За касцёлам – магіла Паўлюка Багрыма. Адну за другой ускладаем на магільную пліту чырвоныя ружы. Сумна і крыўдна – куды ж падзеўся стары крыж з магілы знакамітага паэта, мастака і каваля?! У савецкі час мясцовы калгас зрабіў гэты жудасны помнік, да якога не так даўно прыляпілі велізарны ахоўны знак. Больш пачварнага помніка прыдумаць проста немагчыма! Калгас не вінаваты, але ж за столькі гадоў у Беларусі не знайшоўся ніхто: ні патрыятычны мецэнат, ні каваль-мастак, ні сумленны прадстаўнік улады – які б паставіў новы помнік альбо крыж! Хіба ж гэты цудоўны майстра, які спачывае тут вечным сном, не варты надмагілля, зробленага з сапраўдным мастацкім густам?! Неабыякавыя беларусы – мастакі, кавалі, скульптары, краязнаўцы, пісьменнікі, экскурсаводы і ўсе, каму зараз стала сорамна, гледзячы на гэты здымак, – давайце гуртавацца, збіраць подпісы і грошы, шукаць мастацкае рашэнне новага, годнага постаці Паўлюка Багрыма, помніка!

 25

Сумна… Тут, пры касцёле, прыгадваем наведванне Крошына І. Дамейкам і Э. Адынцом. Дарэчы, на старых могілках былі пахаваныя родная сястра І. Дамейкі Антаніна Язерская і кузіна Адама Міцкевіча Серафіма з Стыпулкоўскіх. І вось – развітальны «здымак на памяць». Далей наш шлях ляжыць на Завоссе.

Завоссе… Гэты куточак Баранавіцкага края мае сусветную вядомасць.

«Тут жыў Міцкевіч, тут яшчэ гудуць
І веюць ветры, тыя, што калісьці
Па свеце неслі хвалі яго дум,
Пад вокнамі яму шумелі лісцем… »

Здаецца, што тут ўжо ў самой навакольнай прыродзе разліта столькі гармоніі і паэзіі…

 29

Драўляны калодзеж-журавель – усё, як было да Першай сусветнай вайны, падчас якой сядзіба «Завоссе» была цалкам знішчана.

Музейный комплекс уяўляе сабой адноўленую шляхецкую сядзібу канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Узнавіць «Завоссе» дапамаглі малюнкі Э. Паўловіча і Н. Орды.

 30

Крыты саломай шляхецкі дом з ганкам на слупах… Тут, у Завоссі, 24 снежня 1798 года ў навагрудскага адваката Мікалая Міцкевіча і яго жонкі Барбары нарадзіўся сын Адам Бернард. Пройдзе час – і творчы геній гэтага вялікага паэта-рамантыка, якога заўсёды будуць натхняць мілыя вобразы роднага краю, загучыць на поўную моц…

Побач з домам – двухпавярховы лямус, дзе так цудоўна марылася, дзе самі сабой нараджаліся першыя вершаваныя радкі. Гэта – «летняя рэзідэнцыя» будучага паэта падчас яго студэнцкіх вакацый. Міцкевічы пражылі ў Завоссі каля двух гадоў, а потым перабраліся ў Наваградак. Але кожнае лета Адам прыязджаў сюды да сваіх родзічаў. У далёкай іміграцыі ён з тугою па Радзіме пісаў, што бачыць у снах мілыя ягонаму сэрцу Завоссе і Туганавічы…

Сядзіба Міцкевічаў была адноўлена ў 1998 годзе да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Але здаецца, што гэтыя дзверы і каваная клямка сапраўды дайшлі да нас з таго часу, калі маленькі Адам рабіў тут свае першыя крокі.

Шляхецкі дом вельмі сціплы, але абстаўлены з вялікім густам, у адпаведнасці з традыцыямі тых засцянкаў і фальваркаў, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва паэта. Вось жырандоль, зробленая з рагоў, здабытых на паляванні (вядома ж, электрычнага асвятлення ў час Міцкевіча яшчэ не было).

 32

На сценах пярэдняга пакоя можна пабачыць паляўнічыя трафеі.

 33

Чым бедны шляхціч адрозніваўся ад простага мужыка?! Сам араў зямлю, сам касіў, жонка сама даіла карову… Але ж быў вольны, меў свой герб і шаблю!!! Вось куточак музея, дзе на фоне старога кіліма скрыжаваны дзве сапраўдныя шаблі. Ідзе размова пра шляхецкі гонар, адвагу, патрыятызм і той сумны лёс, які напаткаў нашу шляхту пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі гэты край апынуўся пад прыгнётам расійскага царызму.

 15

Немагчыма не адзначыць незвычайны талент пераўвасаблення, якім дасканала валодае наш экскурсавод – дырэктар музея Анатоль Іванавіч Еўмянькоў. На нашых вачах ствараецца цудоўны монаспектакль, які ажыўляе, набліжае да нас эпоху Міцкевіча. Часам здаецца, што раптам адчыняцца дзверы і ў наш пакой выйдзе пан Тадэвуш... Дзякуй Вам, паважаны Анатоль Іванавіч, за вашы веды, за талент, палымяную адданасць нашай Радзіме. Пасля Вашых пранікнёных слоў немагчыма заставацца абыякавым да сваёй гісторыі і такіх велічных яе асоб, як наш славуты зямляк Адам Міцкевіч. Поўнасцю згодны з Вамі! Так, ні пра Польшчу і ні пра Ковеншчыну (Жмудзь), а пра свой улюбены, родны Наваградскі край ён пісаў:

«…Літва , о Айчына мая!
Ты, што здароўе…
Як цаніць цябе трэба,
той толькі спазнае,
Хто цябе страціў…»

Здаецца, гэты шляхціч у наваградскім вайсковым строі сышоў са старонак «Пана Тадэвуша». Можа быць, гэта партрэт кагосьці з сучаснікаў паэта, напісаны алеем? Не, на нашых вачах адбылося пераўвасабленне. Удзельнік нашай выправы – выдатны экскурсавод, краязнаўца і да таго ж яшчэ паэт Лявон Эміліт – на нашых вачах быў апрануты ў наваградскі вайсковы строй. І вось – хоць зараз на сэймік ці ў «паспалітае рушанне»!..

34

Экскурсія працягваецца. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вяртанне пана Тадэвуша», разгорнутая ў музеі, дае нам адчуванне эпохі. Як жа  пасуе беларусам шляхецкі строй! Рэканструкцыю строя рабілі тыя самыя майстры, якія шылі касцюмы да кінастужкі «Пан Тадэвуш» Анджэя Вайды. Дарэчы, у будучым годзе споўніцца 180 год з таго дня, калі славуты твор нашага земляка быў упершыню надрукаваны.

35

Мэблю з той эпохі знайсці вельмі няпроста. Кожны стол, крэсла ці шафа – гэта ўжо гістарычная каштоўнасць. Вядома, такое абсталяванне пакоя мог дазволіць сабе не кожны шляхціч, але ж бацька Адама Міцкевіча быў наваградскім адвакатам…

Кафляная печ з камінам…

 36

Чыгунны люфцік… Дзякуй рэстаўратарам, што імкнуліся ўзнавіць сядзібу з вялікай ступенню гістарычнай дакладнасці.

 37

«Крэдэнс» – невялічкі буфет з прыгожым старым посудам…

38

Драўляны падсвечнік… Тым часам наш экскурсавод распавядае, што павітуха, якая прымала роды ў Барбары Міцкевіч, перарэзала пупавіну Адама на кнізе – Статуце Вялікага княства Літоўскага, «каб дзіцятка мела здольнасці да навукі»…

 39

Абрус, зроблены «шыдэлкам», драўляная скрыначка, цікавае пудзіла птушкі, а побач – перавыдадзены ў наш час «Статут», той самы «асноўны закон», якім карысталіся нашы продкі – ліцвіны і які нашмат апярэдзіў юрыдычную думку тагачасных краін Заходняй Еўропы…

У адным з пакойчыкаў сядзібы «Завоссе»…

 40

Вось яна – белая сукенка, накінутая на крэсла. Памятаеце, як Тадэвуш Сапліца, пабачыўшы гэткую ж сукенку, адразу закахаўся ў паненку, якой належыла гэтае пекнае ўбранне. Ці не гэтак у свой час Адам Міцкевіч закахаўся ў Марылю Верашчакуўну (Марыянну Эву з Верашчакаў), калі ўпершыню наведаў Туганавічы, і ў пакойчыку, адведзеным для гасцей, убачыў такую ж белую сукенку і прыгожую стужку паненкі?!

 41

Так выглядала шляхецкая «аптэка» з рознымі зёлкамі, збанкамі, у якіх трымалі мёд, журавіны і іншыя лекі…

 42

Палічка з аптэкарскім і іншым дробным посудам…

 43

Шляхецкая кухня, дзе на сняданне, абед ці вячэру збіралася ўся сям’я.

 44

Так выглядала печ…

 45

Медны і гліняны посуд… Паліца з місамі… Кавалачкі такога посуду знайшлі на месцы сядзібы, калі праводзіліся археалагічныя раскопванні.

 47

А на мяжы, што стужкой абвіла палетку,

Маўкліва грушы ціхія паселі зрэдку…

Дзве гадзіны ў музеі праляцелі як адно імгненне. Шкада, але трэба рухацца далей. Бывай, Завоссе!

Ад Завосся зрабілі вялікае кола па паўночнай частцы Баранавіцкага раёна. Мінулі Калдычава, Гарадзішча, Кісялі, Пачапава. Успомнілі пра змрочны Калдычаўскі лагер смерці і пра жорсткія баі падчас няўдалага Баранавіцкага наступлення ў гады Першай сусветнай вайны, калі тут, на берагах Сервача і Шчары, палегла каля 80 тысяч расійскіх салдат і афіцэраў. Нарэшце трапілі ў Вялікую Сваротву. Перад намі галоўная славутасць Сваротвы – адзіны ў Беларусі, а можа і ў цэлым свеце, трохкутны храм, так званы «Трохкутнік Аўсянага».

 49

У 1747 годзе скарбавы пісар Мікалай Аўсяны пабудаваў на гэтым месцы драўляную ўніяцкую царкву незвычайнай архітэктуры. Гэта была трохсценная пабудова (у плане – трохкутнік) з шатровым дахам і невялічкай вежачкай наверсе. У 1823 годзе Якуб Незабытоўскі на яе месцы ўзвёў трохкутную царкву з камянёў, якіх вельмі шмат на наваградскай зямельцы. На кожным рагу, які быў атынкаваны і апрацаваны «пад руст», змешчана калона. Такім чынам, у абліччы царквы з’явіўся матыў, сугучны класіцызму. Трохкутны храм – сапраўднае дзіва! Чаму ён такі? – гэта па сённяшні дзень невырашанае пытанне. Старыя муры ўпарта хаваюць сваю таямніцу.

Адна з версій: будаўнікі хацелі зрабіць так, каб уніяцкая царква была не падобнай ні на касцёлы, ні на праваслаўныя цэрквы. Магчыма, ад гэтай царквы пачынаў выспяваць новы накірунак у культавым будаўніцтве. Але вельмі хутка настаў той час, калі пад расійскім прыгнётам уніятаў гвалтоўна і жорстка пачалі пераводзіць у «маскоўскае» праваслаўе, а ўсе нашыя культурныя набыткі, звязаныя з Уніяй, хаваліся і вынішчаліся.

 51

Свята-Троіцкая царква ў Вялікай Сваротве яшчэ не гэтак даўно ўяўляла сабой сумныя руіны. Яна адноўлена намаганнямі айца Георгія (Сапуна) пры дапамозе спонсараў з Баранавіч, Мінска, а таксама прадпрыемства «Электрастрой» з далёкага Ніжневартаўска, дзе жывуць і працуюць землякі. Так выглядае адноўлены інтэр’ер з драўляным іканастасам. 

Праз Моўчадзь трапілі ў Новую Мыш – былое мястэчка, дзе да Другой сусветнай вайны жыло шмат яўрэяў. Гледзячы на гэтыя руіны, спрабуем высветліць, што гэта было – дом, крама, гаспадарчая пабудова альбо сінагога. Але дарэмна. Не натрапілі ні на мясцовых краязнаўцаў, ні на тых людзей, якія жылі ў Новай Мышы «за польскім часам».

 52

Недалёка  знаходзіцца помнік Яну Чачоту – вядомаму філамату, паэту, фалькларысту, сябру Адама Міцкевіча. Ян Чачот уславіў гэтую мясціну як адзін з куточкаў свайго дзяцінства ў рамантычнай баладзе «Мышанка». Новая Мыш і Старая Мыш, якая знаходзіцца недалёка адсюль, – гэта былая ўласнасць Хадкевічаў. Адсюль паходзіць славуты ваяр, пераможца шведаў і туркаў – Ян Караль Хадкевіч. У замежных ваенных акадэміях калісьці вывучалі ягоную славутую перамогу над шведамі пад Кірхгольмам як прыклад таго, як малымі сіламі і з малымі стратамі перамагчы праціўніка. У гэтай пераможнай бітве літоўскае войска пад началам нашага славутага земляка пераадолела шведаў, колькасць якіх ў тры разы пераўзыходзіла ліцвінаў. На жаль, помніка ці табліцы памяці Яна Караля Хадкевіча мы на яго радзіме не знайшлі.

 53

Спаса-Праабражэнская царква ў Новай Мышы пабудавана ў 1859 годзе з дрэва. Гэта помнік архтэктуры рэтраспектыўнага русскага стылю.

 54

Праабражэнскі касцёл у Новай Мышы з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Ён пабудаваны ў 1825 годзе на месцы драўлянага касцёла (1641), які фундаваў падканцлер ВКЛ Казімір Леў Сапега.

 55

Знешне сціплы, гэты касцёл здзіўляе сваім надзвычай багатым і вышуканым убранствам. Справа ў тым, што цудоўныя залачоныя алтары і амбон былі перанесены сюды з зачыненага касцёла бенедыктынак ў Нясвіжы. Усё гэтае хараство ў свой час стваралася на ахвяраванні славутага рода Радзівілаў.

Амбон, выкананы у стылі ракако і дэкарыраваны скульптурамі чатырох евангелістаў у экскпрэсіўных ракурсах, херувімамі, маскаронамі, паляўнічымі атрыбутамі, картушамі і медальёнамі. На самым версе амбона можна пабачыць цудоўны карагод лунаючых анёлаў. Гэта штосьці незвычайнае! Сапраўдны цуд, дзеля якога варта збочыць з шашы каля Баранавіч і пабачыць гэта хараство на ўласныя вочы!

 57

У касцёле шмат абразоў XVIII стагоддзя.

А колькі тут драўляных фігурак, вінаградных гронак, разетак і ракавін?! Разам з фігурамі святых і анёлаў яны робяць касцёл пышным, святочным і непаўторным.

Старажытны арган (1762), аздоблены разьбой у стыле ракако. Ён адноўлены ў 1891 годзе майстрам з Вільні Ф. Астрамецкім.

 60

Самы прыгожы і значны культурны помнік Баранавічаў – Свята-Пакроўскі сабор. Яго трох’ярусная званіца са шпілем лунае высока ў небе. Храм пабудаваны ў 1924–1931 гг. у стылі неакласіцызму па праекце архітэктара Н.А. Абалонскага (па іншых крыніцах – Альмінскага).

 62

Па волі лёсу гэты храм стаў захавальнікам цудоўных твораў мастацтва – абразоў і мазаік, зробленых выбітнымі расійскімі мастакамі і майстрамі. Мазаічныя пано былі набраныя ў 1902–1911 гг. у пецярбургскай майстэрні В. Фралова па эскізах (кардонах) мастакоў В. Васняцова, М. Бруні, М. Кашалёва, В. Думітрашкі і прызначаліся для Свята-Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве, які ўзвялі расійскія ўлады на Саскай плошчы польскай сталіцы.

Пасля зруйнавання варшаўскага сабора ў 1926–1927 гг. мазаікі былі перавезены ў Баранавічы і перададзены царкоўна-будаўнічаму камітэту, які займаўся будаўніцтвам гэтага сабора. Не ўсе мазаікі былі размешчаны – баранавіцкі храм меншы за варшаўскі. Частка знаходзіццца ў інтэр’еры, а некалькі мазаік – на галоўным і бакавых фасадах.

 64

65

Над паўднёвым уваходам у тымпане порціка змешчана вельмі цікавая мазаіка па кардоне Н. Кашалёва «Спас з данатарам». На ёй увасоблены вобраз архітэктара Лявонція Бенуа, які трымае ў руках мадэль варшаўскага сабора. Вось дык неспадзяванка! Гэта ж родны брат славутага мастака Аляксандра Бенуа! Але і гэта яшчэ не ўсё!!! Гэта ж прафессар Акадэміі мастацтваў СССР і першы ў РСФСР заслужаны дзеяч мастацтваў (1927). Дзякуй Богу, што пра дойліда з абліччам Лявонція Мікалаевіча Бенуа, змешчанага на сцяне дзеючай царквы ў свой час не даведаліся адпаведныя органы…

 66

На жаль, зрабіць здымкі шыкоўнага інтэр’ера не ўдалося, але паверце, ён варты таго, каб наведаць Баранавічы і з захапленнем любавацца ягоным хараством.

У Баранавічах развіталіся з нашымі пінскімі калегамі і па дарозе зазірнулі ў былое мястэчка Сталовічы. Калісьці гэты смутны будынак быў касцёлам Яна Хрысціцеля – галоўнай і адзінай святыняй камандорыі Мальтыйскага ордэна на нашых землях. Адбудаваны ў 1740-х гг. вядомымі архітэктарамі І. Фантана і І. Глаўбіцам, ён уключаў у сябе Ларытанскую капліцу (1639) і быў цудоўным помнікам віленскага барока. Зараз тут праваслаўная Свята-Успенская царква і няма нават намёка на былую велічнасць і прыгажосць. Побач – памятны камень, які нагадвае пра Сталовіцкую бітву паміж войскам А.В. Суворава і канфедэратамі пад началам гетмана М.К. Агінскага.

 67

Касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса пабудавалі замест адабранага ў католікаў касцёла ў 1907–1911 гг. у стылі неаготыкі. Католікі, навучаныя тым, як царскія ўлады перараблялі касцёлы на цэрквы, мелі надзею, што неагатычныя касцёлы забіраць не будуць, таму што іх архітэктура вельмі далёкая ад кананічнага ў РПЦ руска-візантыйскага стылю…

 68

Падарожжа нікога не пакінула абыякавым. Вяртаемся ў Мінск з надзеяй, што гэты цікавы куточак, які мы сёння пабачылі, з часам набудзе ў турыстаў папулярнасць, якую адназначна заслугоўвае. Дзякуй нашаму старшыні Міколе Чырскаму і яго паплечнікам за арганізацыю гэтай карыснай і цікавай выправы. Усім, хто пабачыў гэтыя здымкі, раім таксама пабываць на старым Варшаўскім тракце і ў іншых мясцінах гэтага маршрута. Не пашкадуеце!!!


Аўтар: Таццяна ХВАГІНА (аўтар тэкста і маршрута)
Фота аўтара
"Туризм и отдых"
Опубликовал admin 18.09.2013 15:08 · 0 комментариев · 37299 прочтений · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Июль 2023   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31

В ближайшие 5 дней
-  25 – Первый снег - 2013
-  26 – Освящение в Почапово
-  27 – Первый снег-2000
-  28 – Виселица для железнодорожников
-  28 – Родился В.Карват
-  28 – Певрый снег-2010

НОВОЕ в скачивании
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2330
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2195
Barry Sisters - Hava Nagila 2490
Е.Шаповалов - Биография 2575
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2195
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2418
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2214
Эксклюзивъ - Вечная память 2265
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2276
П.Дробыш - Солнца луч 2447
ТОП скачиваний
Е.Шаповалов - Биография 2575
Barry Sisters - Hava Nagila 2490
П.Дробыш - Солнца луч 2447
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2418
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2330
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2276
Эксклюзивъ - Вечная память 2265
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2214
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2195
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2195
Афоризм
Можно быть уверенным лишь в том, что ни в чем нельзя быть уверенным.
Интересный факт
В Барановичах на 1 января 2010 года зарегистрировано 663 магазина. 416 из них реализуют непродовольственные товары.
Случайный анекдот
Ждете важного звонка и никак не можете дождаться? Положите сотовый в самый дальний карман, идите в ванную и намыльте руки...
Counter