Памёр адзін з чатырох салдатаў, якія падарваліся на Абуз-Лясноўскім палігоне
Прислал admin 21.09.2010 22:08
У панядзелак, 20 верасня, у Брэсце пахавалі вайскоўца інжынерна-сапёрнага батальёна 11-й механізаванай брыгады 19-гадовага Сяргея Кочыка. Ён быў адным з чатырох чалавек, якія падарваліся падчас вучэнняў.
Продолжение новости:

Як паведамляе "Газета Слонімская", хлопец сканаў у мінскім шпіталі ад раненняў.

Нагадаем, што трагедыя адбылася 15 верасня на Абуз-Лясноўскім вайсковым палігоне. Вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна, якія абслугоўвалі вучэнні, ставілі імітацыйныя зарады на тактычным полі, дзе павінны былі праходзіць стрэльбы. Тады і адбыўся выбух.

Ад выбуху траўмы атрымалі чатыры вайскоўцы. Іх даставілі ў баранавіцкую лякарню. Раней паведамлялася, што жыццё хлопцаў знаходзіцца па-за пагрозай. Аднак раненні ў Сяргея апынуліся занадта цяжкімі.

У Беларускай вайсковай пракуратуры карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што яшчэ ідзе следства па гэтай справе.

Вайсковая пракуратура: “Ідзе раследаванне. Яно яшчэ не скончылася. Папярэдне мы інфармацыі пакуль не даем".

Еўрапейскае радыё для Беларусі
21.09.2010