Наваградак рыхтуецца да 100-гадовага юбілею Барыса Кіта
Прислал admin 01.03.2010 00:58
Сёлета ў красавіку спаўняецца 100 гадоў сусветнавядомаму навукоўцу ў галіне астранаўтыкі Барысу Кіту.
Продолжение новости:

Доктар філасофскіх навук у галіне матэматыкі і гісторыі навук, ганаровы прафэсар Мэрылендскага ўніверсітэта ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы. А так сама ганаровы доктар навук Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Ганаровы жыхар Навагрудка Барыс Уладіміравіч Кіт у красавіку гэтага года адзначае свой 100-гадовы юбілей. І хоць сам юбіляр зараз жыве далёка за межамі краіны, ў Франкцурце-на-Майне ў Германіі, але урачыстасці прымеркаваныя да круглай даты навукоўца пачынаюць адбывацца ўжо зараз.

Так, у Наваградскім краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя прысвечаная Барысу Кіту, які вырас на Наваградчыне, закончыў і выкладаў у свой час у Наваградскай беларускай гімназіі.

“У музеі ўзнікла экспазіцыя, прысвечаная Барысу Кіту і яна была падрыхтавана на падставе яго архіва, які ён перадаў музею ў 1993-м годзе. Ён дарэчы сам быў у Навагрудку, у нашым музеі. І падставай служыць яго юбілей, вельмі шаноўны. Таму што яму спаўняецца 100 гадоў у красавіку месяцы.” - адзначыла дырэктар Наваградскага музея Тамара Вяршыцкая.

Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя
28.02.2010