Уникальную печать XIII века представили в Лавришевском монастыре
Прислал admin 03.11.2015 16:08
Печать XIII века, найденную при археологических раскопках под Новогрудком, представили на подворье Лавришевского Елисеевского мужского монастыря.
Продолжение новости:

Печать XIII века, найденную при археологических раскопках под Новогрудком, представили на подворье Лавришевского Елисеевского мужского монастыря.

После нескольких месяцев изучения печать была представлена общественности. Артефакт разместили вместе с десятками находок, которые археологи обнаружили на исконном месте Лавришевского мужского монастыря, определенном лишь недавно, сообщает телеканал «Беларусь 1».

Это первая находка матрицы печати на Беларуси. Датировка ее — ранний период Великого Княжества Литовского — время Войшелка, сына Миндовга, пишет «Крынiца».

За пять лет раскопок найдены тысячи предметов, датировку которых историки и археологи определяют с XIII по XVIII века — время, когда именно здесь находился мужской Лавришевский монастырь. Точное место духовного центра подтверждает и тот факт, что из нескольких тысяч артефактов нет ни единой женской вещи.

03.11.2015




“Каштоўнасць нацыянальнага маштабу” аказалася бруском яўрэя

Пры раскопках на месцы Лаўрышаўскага манастыра ў Навагрудскім раёне знайшлі пячатку. Доктар гістарычных навук з Мінска Сяргей Рассадзін выявіў на тарцы бруска літары. Загаварылі пра сенсацыю: надпіс на пячатцы спачатку расчыталі як грэчаска-славянскую трасянку, дзе па-грэчаску напісана “святая”, а па-славянску “пустынь”. Праўда, грэчаскае слова чамусьці скарочанае, а кірылічныя літары незвычайныя па форме. Прафесар Рассадзін паспяшаўся назваць пячатку каштоўнасцю нацыянальнага маштабу.

Аднак пасля публікацыі яе выявы ў інтэрнэце эпіграфікі – гэта значыць, апытаныя радыё “Свабода” гісторыкі-спецыялісты па надпісах на камені – адзінадушна заявілі, што надпіс на тарцы каменнага бруска напісаны… габрэйскім квадратным шрыфтам. Ён гучыць як “Іцхак Айзі[к] (יצחק אייזיק)”.

Імаверна, брусок згубіў нейкі жыд-рамеснік.

Заснавальнікамі Лаўрышаўскага манастыра ў XIII стагоддзі лічацца вялікі князь літоўскі Войшалк і святы ігумен Елісей Лаўрышаўскі. У ХІІІ—ХІV стагоддзях манастыр быў летапісным цэнтрам ВКЛ, для яго было створанае рукапіснае Лаўрышаўскае Евангелле.

Прафесар Рассадзін раней праславіўся тым, што знаходзіў рысы арнамента з беларускага дзяржаўнага сцяга на мамантавых біўнях, адкапаных на тэрыторыі Беларусі. Ён быў членам Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падобны да апісанага выпадак адбыўся раней у Пскоўскай вобласці, дзе дачнікі знайшлі каменую пліту з загадкавымі пісьмёнамі. Быў распрацаваны цэлы алфавіт, які дазволіў пераўтварыць надпіс у досыць звязную бяссэнсіцу (“і на опушке леса секом убілі, горе мне…”). А пасля яўрэі перавярнулі надпіс і прачыталі: “Пад гэтым надгробкам ляжыць набожная Хая, дачка Іцхака, пахаваная ў 1920 годзе”.

Наша Ніва
03.11.2015