"Коммерсант": Расійская вайсковая база размесціцца ў Баранавічах
Прислал admin 24.04.2013 22:16
Паводле звестак выдання, у якасці асноўнай пляцоўкі для размяшчэння авіябазы Мінабароны РФ разглядае раён горада Баранавічы.
Продолжение новости:
Паводле звестак выдання, у якасці асноўнай пляцоўкі для размяшчэння авіябазы Мінабароны РФ разглядае раён горада Баранавічы.


Пад Баранавічамі можа з'явіцца база расійскіх Су-30. Ілюстрацыйнае фота. © foxbat.ru


"Там ёсць не толькі аэрадром, але і 558-ы авіярамонтны завод — пры неабходнасці там можна будзе ажыццяўляць усе віды рамонту, тым больш магутнасці завода гэта дазваляюць, — кажа крыніца "Коммерсанта" у расійскім вайсковым ведамстве. — Акрамя таго, у нашых беларускіх калегаў у гэтым раёне разгорнутая вялікая колькасць сістэм СПА, якія будуць здольныя забяспечыць прыкрыццё нашым знішчальнікам".

Ён удакладніў, што гаворка пойдзе пра самалёты тыпу Су-30.

Учора на сустрэчы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і Аляксандра Лукашэнкі было ўпершныю публічна заяўлена пра стварэнне ў Беларусі расійскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі.

"Мы пачынаем разглядаць план па стварэнні тут расійскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў", — сказаў Шайгу.

Таксама Масква мае паставіць Мінску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёны зенітна-ракетных сістэм С-300.

nn.by
24.04.2013