У Баранавічах ВАЗ сутыкнуўся з Lamborghini Murcielago — фота
Прислал admin 22.10.2012 12:53
Паводле інфармацыі ДАІ, Lamborghini быў прывезены ў Беларусь зусім нядаўна. Уладальнік нават не паспеў атрымаць нумарныя знакі.
Продолжение новости:
Паводле інфармацыі ДАІ, Lamborghini быў прывезены ў Беларусь зусім нядаўна. Уладальнік нават не паспеў атрымаць нумарныя знакі.

У суботу, 20 кастрычніка, у Баранвічах сутыкнуліся ВАЗ і Lamborghini Murcielago, паведамляе Auto.onliner.by.

Партал прыводзіць інфармацыю ДАІ, паводле якой Lamborghini быў прывезены ў Беларусь зусім нядаўна, уладальнік нават не паспеў атрымаць нумарныя знакі.

«Жыхар Ляхавіцкага раёна ехаў за рулём ВАЗа па крайняй левай паласе. Ён пачаў перастройвацца ў суседні шэраг, па якім у гэты момант рухаўся Lamborghini, і адбылося сутыкненне. Гэта звычайная няўважлівасць. Абодва кіроўцы былі цвярозыя», — цытуе Auto.onliner.by начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці Наталлю Сахарчук.

НН, паводле Auto.onliner.by
21.10.2012