Павел ЛАТУШКА: «Культура рэгіёнаў – падмурак нацыянальнай культуры»
Прислал admin 25.12.2010 17:13
У райвыканкаме прайшоў прыём грамадзян па асабістых пытаннях міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушка. Перад сустрэчай Павел Паўлавіч расказаў журналістам аб праблемах культуры, характэрных для Баранавіцкага рэгіёна і краіны ў цэлым.
Продолжение новости:
У райвыканкаме прайшоў прыём грамадзян па асабістых пытаннях міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушка. Перад сустрэчай Павел Паўлавіч расказаў журналістам аб праблемах культуры, характэрных для Баранавіцкага рэгіёна і краіны ў цэлым.

- За апошнія тры месяцы я чарговы раз знаходжуся ў Брэсцкай вобласці і наведаў ужо некалькі раёнаў. Трэба адзначыць, што больш за ўсё людзі пытаюцца аб праблемах, звязаных з прыняццем тыпавых штатаў пры ўстановах культуры. Гэта вельмі важная справа і даволі складаная, якая вымагае нас прымаць новыя нарматыўныя дакументы на ўзроўні Міністэрства культуры.
Вельмі часта цікавяць пытанні платных паслуг у сферы культуры. Большасць супрацоўнікаў гэтай сферы лічыць, што тая сістэма справаздачнасці эканамічных паслуг, якая існуе сёння ў дзяржаве, не спрыяе менавіта падыходу развіцця. Хутчэй выкарыстоўваюцца адміністратыўныя механізмы ў выкананні тых ці іншых паказчыкаў. Над гэтым пытаннем мы працуем на ўзроўні ўрада і лічым, што трэба знаходзіць новыя схемы падыходу да яго вырашэння.

Канечне, праблема матэрыяльнага забеспячэння ўстаноў культуры існавала заўсёды, але за апошнія гады зроблена шмат у гэтым напрамку, дзякуючы, рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця вёскі. У краіне з’явілася шмат аграгарадкоў, Дамоў і Палацаў культуры, бібліятэк і кінатэатраў, іншых устаноў, якія даюць магчымасць жыхарам у рэгіёнах атрымліваць паслугі ў сферы культуры.
Каб вырашаць тыя ці іншыя праблемы, урад працуе над праграмай развіцця сельскіх тэрыторый на наступныя пяць год. У гэтай праграме мы, канечне, будзем прадугледжваць падтрымку развіцця культуры на вёсцы, бо калі паглядзець менавіта на гэтую сферу, не магчыма ўявіць сабе існаванне прафесійнага алімпа культуры і мастацтва нашай краіны без культуры рэгіёнаў. Упэўнены, што культура рэгіёнаў – падмурак нацыянальнай культуры.

На прыёме міністру задавалі самыя розныя пытанні: аб рэканструкцыі даху храма ў вёсцы Сталовічы, забеспячэнні ўстаноў культуры музычнымі інструментамі і абсталяваннем, ўзроўні зарплаты. Таксама ўздымалася пытанне павышэння кваліфікацыі працаўнікоў культуры: уявіце, зараз установы культуры забяспечваюцца рознай кампутарнай і мультымедыйнай тэхнікай, аднак карыстацца ёй многія проста не ўмеюць. Як варыянт, прапанавалі ўвесці дадатковую штатную адзінку або навучыць карыстацца гэтай тэхнікай саміх працаўнікоў на спецыяльных курсах. Гэтыя і іншыя пытанні з часам абавязкова будуць вырашаны, упэўнены Павел Латушка.

Наш край,
25.12.2010