Самы прыгожы прыпынак Беларусі
Прислал admin 15.08.2015 21:40
Вы не ведаеце дзе знаходзіцца сама прыгожы прыпынак Беларусі?

Тады вам пара выбірацца ў мясціны Адама Міцкевіча пад Наваградак. Пра возера Літоўка многія ведаюць з паэмы паэта „Гражына”. Прыпынак у аднайменнай вёсцы аформлены сапраўды па-мастацку: тут можна пабачыць і высечаную мапу нашай краіны з напісамі гарадоў па-беларуску, і выявы князя Літавора з княгіняй Гражынай, і сцэну бітвы з крыжакамі. Унікальны прыпынак з чаротавай страхой прываблівае вандроўнікаў, а чакаць рэдкія аўтобусы на ім напэўна куды прыемней, чым на звычайным. Па словах мясцовых жыхароў фундатарам стварэння мастацкага прыпынку стаў мясцовы прадпрымальнік.





















Радыё Рацыя
13.08.2015