V Фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў Навагрудку
Прислал admin 22.06.2010 14:00
"Навагрудскi замак-2010" запрашае ўспомнiць Грунвальд, паназiраць за спаборнiцтвамi рыцараў i пакаштаваць сярэднявечныя стравы.
Продолжение новости:
"Навагрудскi замак-2010" запрашае ўспомнiць Грунвальд, паназiраць за спаборнiцтвамi рыцараў i пакаштаваць сярэднявечныя стравы.
25-27 чэрвеня ў Навагрудку пройдзе V Фестываль сярэднявечнай культуры "Навагрудскi замак-2010", якi стане галоўнай падзеяй святкавання ў Беларусi 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Для ўдзелу ў iм чакаюць гасцей з Лiтвы, Латвii, Польшчы, Расii, Германii, Славакii, Чэхii.
У праграме мерапрыемства — навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бiтвы, з удзелам навукоўцаў розных краiн, выстаўкi i паказы фiльмаў гiстарычнай тэматыкi, тэатралiзаванае шэсце i канцэрты, дэгустацыя страў сярэднявечнай кухнi i знаёмства з тагачасным побытам, продаж вырабаў народных рамёстваў i промыслаў, святочны феерверк. Каля Замкавай гары можна будзе паназiраць за рыцарскiмi бугуртамi, спаборнiцтвамi лучнiкаў i фехтавальшчыкаў, конным турнiрам.
На Замкавай гары адбудуцца паказальныя выступленнi вядомых клубаў ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi, рыцараў, каскадзёраў i музыкантаў з Лiтвы i Чэхii, а таксама спектакль Прыдворнага балета "Cracovia Danza" з Польшчы.
Уваход на гэтую пляцоўку будзе абмежаваны: у мэтах бяспекi колькасць гледачоў на адным мерапрыемстве не павiнна перавышаць 1,2 тысячы чалавек, а выступленнi замежных калектываў — будуць платнымi. Як паведамiлi арганiзатары "Навагрудскага замка-2010", выдаткi на фестываль штогод растуць, сёлета яны складуць прыкладна Br250 млн, i продаж бiлетаў дазволiць вярнуць хаця б 40% скарыстаных сродкаў.
Яшчэ iнфармацыя для тых, хто збiраецца ў днi свята наведаць Навагрудак. На перыяд фестываля ў вёсцы Сялец, што ў 2 кiламетрах ад горада, будзе дзейнiчаць платная добраўпарадкаваная пляцоўка для размяшчэння палатачнага гарадка.
Iрына СВIРКО, Рэспубліка
22.06.2010