У Баранавічах падвоілася колькасць незарэгістраваных прадпрымальнікаў
Прислал admin 24.04.2009 16:44
Сёлета ў Баранавічах выявілі 182 незарэгістраваных прадпрымальнікаў - у 2 разы болей, чым летась за той жа перыяд.
Продолжение новости:
Сёлета ў Баранавічах выявілі 182 незарэгістраваных прадпрымальнікаў - у 2 разы болей, чым летась за той жа перыяд. 16 з іх ужо былі аштрафаваныя за прадпрымальніцтва без рэгістрацыі. Аднак толькі 8 са 182 рашыліся на рэгістрацыю дзейнасці.

Паводле баранавіцкай падаткавай інспекцыі, кожны шосты з выяўленых "ценявых прадпрымальнікаў" заняты ў сферы будаўніцтва, палова парушальнікаў гандлююць. Шмат хто здае кватэры, таксуе, рамантуе машыны і мэблю.

Іван Юрашчык, Баранавічы
euroradio.fm
24.04.2009