Традыцыйныя СМІ губляюць папулярнасць у жыхароў Баранавічаў
Прислал admin 13.03.2009 14:16
Жыхары горада Баранавічы выдаткавалі ў 2008 годзе на газеты, часопісы і іншую перыёдыку 5,4 млрд. рублёў, што на 13% меней, чым два гады таму.
Продолжение новости:
Жыхары горада Баранавічы выдаткавалі ў 2008 годзе на газеты, часопісы і іншую перыёдыку 5,4 млрд. рублёў, што на 13% меней, чым два гады таму.

Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА «БАЖ» са спасылкай на матэрыял у Intex-press. Пры гэтым адзначаецца, што эканомія не закранула газету «Intex-press», наклад якой у 2008 годзе вырас з 17 000 да 20 000 асобнікаў.

Яшчэ большыя страты панеслі прадаўцы тэлевізараў, продаж якіх за два гады ў Баранавічах скараціўся амаль удвая — з 11221 да 6597 штук. Гэта пры тым, што ў цэлым выдаткі гараджан на нехарчовыя тавары з 2008 год выраслі на 30% у супастаўляльных коштах.

У той жа час сярод жыхароў Баранавічаў у 2008 годзе значна ўзрасла колькасць карыстальнікаў «сусветнага павуціння». Напрыклад, колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу (па тэхналогіі ADSL) павялічылася амаль у 4 разы — з 1 000 да 3 700. І, нягледзячы на рост колькасці абанентаў шырокапалоснага доступу, летась павялічылася колькасць карыстальнікаў беспарольнага доступу — на 500 абанентаў.

Такім чынам, у Баранавічах сёння больш за 11 000 кватэрных «беспарольнікаў», то бок на кожным пятым кватэрным тэлефоне.

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Intex-Press
12 марта 2009 г.