Прыгоды ў беларускамоўным гета “Ляхавічы”
Прислал admin 10.10.2015 21:35
“Ой, как красіва вы гаварыце па-беларускі!”, — такі вокліч я, як і іншыя гарадскія беларускамоўныя чую па некалькі разоў на дзень, калі даводзіцца кантачыць з светам за бортам утульнага кола сяброў і фрэндоў. Але штораз я працягваю крыху бянтэжыцца і здзіўляцца гэтай дзіўнай заўвазе, нібы чую яе ўпершыню. А ў адказ на “камплімент” акрамя дзяжурнай ўсмешкі рэдка знаходжуся, што б такога выпаліць. Урэшце днямі ўпершыню апынуўся па іншы бок гэтых моўных барыкадаў.
Продолжение новости:

Горад Ляхавічы, гарадская паліклініка. Квэст “працягнуць медыцынскую даведку для кіравання аўто” набліжаецца да фінішу. У самым пачатку марафону, які стартаваў у “даўрачэбным кабінеце” прыемная пухнаташчокая жанчына ў белым халаце паставіла мне з усмешкай звыклы дыягназ: “Ой, як вы хораша гаворыце па-беларуску”. Камунікацыі з ёй ды наступнымі белымі халатамі, а таксама ў чарзе з мясцовымі жыхарамі, ішлі нязмушана на мове, якой размаўлялі ў Ляхавічах стагоддзямі. Нават рускамоўныя плакаты на сценах паліклінікі і малады тэрапеўт, які адпрацоўвае размеркаванне, ніяк не змаглі разбурыць наша мілае “беларускамоўнае гета”.
Урэшце ў фінальным кабінеце, дзе сабраны пацыентамі па паліклініцы ўлоў пячатак і подпісаў адмысловая медсястра канвертуе ў бланк “Медыцынская даведка”, я не стрымаўся.
“Вы вельмі прыгожа гаворыце па-беларуску”, — выпаліў я праз некалькі хвілін чакання ўвагі медсястры, што суправаджалася размовай па тэлефоне гэтай жанчыны з сваёй сваячкай.
“Ой”, — расчырванелася жанчына і не знайшлася, што адказаць.
Ляхавічы зачароўваюць сваёй нармальнасцю. У мясцовыя крамкі можна было б прыводзіць экскурсіі, каб падслухаць, як жыве не “нанова”, а па-старому ў 2015-м беларуская мова сярод людзей па-за кантэкстам фэйсбукаў, рэдакцыяў, рэпетыцыяў, паседжанняў, канцэртаў, пікетаў ды моўных курсаў. Але цішком, каб ніхто з мясцовых не здагадаўся гэтай увазе. Свая мова толькі для сваіх.
Юрый Сідун
facebook.com