Баранавіцкі раён: У вёсцы з пяццю жыхарамі будзе вуліца Цэнтральная
Прислал admin 29.11.2013 17:44
У Баранавіцкім раёне ўлады ўзяліся даваць назвы вуліцам, якія раней ніяк не называліся. У разрад такіх трапіла і вёска Міхнаўшчына.

Продолжение новости:
У Баранавіцкім раёне ўлады ўзяліся даваць назвы вуліцам, якія раней ніяк не называліся. У разрад такіх трапіла і вёска Міхнаўшчына.

Праўда, захады мясцовых уладаў выглядаюць дзіўна: у сяле жывуць чатыры чалавекі, якім каля 80 гадоў, і адзін "малады" мужчына, якому трошкі больш за 50.



Мясцовы сельсавет вырашыў назваць адзіную тут вуліцу Цэнтральнай. Вяскоўцы не пагаджаюцца на такое найменне. Літаральна ў трох кіламетрах ад вёскі фальварак Адама Міцкевіча, за трыста метраў ад сяла магілы ксяндзоў, закатаваных у душагубцы ў часы апошняй вайны — чаму б не назваць вуліцу ў памяць гэтых людзей? Але мясцовае кіраўніцтва гаворыць, што ўсё ўжо ўзгоднена на вышэйшым узроўні і назвы вясковых вуліц павінны быць “нейтральнымі”.

Фота: asketic-travel.livejournal.com

Еўрарадыё
29.11.2013