Евроопт попался на массовой продаже просроченного товара
Прислал admin 22.11.2013 17:34
В сообщении отмечается, что проверки проводились на основании информации, поступающей от граждан.
Продолжение новости:
Торговая сеть «Евроопт» заплатит 420 млн. рублей штрафов за продажу товаров с истекшим сроком годности, сообщает Минторг РБ со ссылкой на результаты внеплановой проверки торговой сети.

Из 38 входящих с сеть магазинов указанные нарушения были установлены в 14 торговых точках.

В сообщении отмечается, что проверки проводились на основании информации, поступающей от граждан.

АФН
22.11.2013




У трэці правераных магазінаў “Еўраопт” рэалізоўваўся пратэрмінаваны тавар


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні кантролю спажывецкага рынку — Гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю.

Гандлёвая інспекцыя ў жніўні — лістападзе правяла шэраг пазапланавых праверак, у тым ліку некаторых крам сеткі “Еўраопт”. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў сведчаць, што ў кожным трэцім гандлёвым аб'екце сеткі магазінаў «Еўраопт» з ліку правераных рэалізоўваўся пратэрмінаваны тавар.

Так, з 38 правераных Мінгандлем магазінаў сеткі ў 14 былі ўстаноўлены факты продажу (знаходжання ў рэалізацыі) тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці.

Толькі за названыя парушэнні заканадаўства прадугледжвае пакаранне ТАА “Еўрагандаль” на суму звыш 450 млн рублёў.

У Гандлёвай інспекцыі адзначылі, што праверкі гандлёвых арганізацый праводзяцца на пастаяннай аснове, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыі, якая паступае ад грамадзян па тэлефоне даверу 200-92-02.

БелТА
“Наша Ніва”
22.11.2013