Адкуль на вітражы самага старога храма Беларусі НКВДэшная машына?
Прислал admin 24.09.2013 00:47
Пачаць новы спецпраект «Ілюстраваная гісторыя» мы вырашылі з нашага самага старога неперабудаванага храма — Траецкага касцёла ў Ішкалдзі.
Продолжение новости:
Пачаць новы спецпраект «Ілюстраваная гісторыя» мы вырашылі з нашага самага старога неперабудаванага храма — Траецкага касцёла ў Ішкалдзі.


Траецкі касцёл. Ішкалдзь. Баранавіцкі раён, www.geolocation.ws


Cцены храма памятаюць трагічную гісторыю ксяндза Вінцэнта Латарэвіча. У 1919 годзе камуністы патрабавалі, каб ксёндз выракся веры. Святар адмовіўся. За гэта 19 сакавіка 1919 года яго жорстка забілі: адвезлі ў Мір, адсеклі галаву і выкінулі ў замкавую студню. Вернікі цішком выцягнулі забітага ксяндза і пахавалі каля Ішкалдскага касцёла...

Той, хто хоць раз пабываў у Траецкім касцёле ў Ішкалдзі, напэўна, задаваўся лагічным пытаннем: адкуль на вітражы самага старога (1449 г.) неперабудаванага храма Беларусі красуецца НКВДэшная машына? Аказваецца, у 50-я гады на такім аўто чэкісты прыязджалі зачыняць касцёл. Плануючы зраўняць святыню з зямлёй, прыгналі тэхніку. Але вернікі літаральна леглі пад колы бульдозераў. Начальнік загадаў кіроўцы ехаць па жывых людзях — той адмовіўся. Гэты выпадак на памяць і адлюстравалі потым каляровымі шкельцамі вітражу.


Вітраж. Фота Андрэя Дыбоўскага, www.globus.tut.by


Анастасія Зелянкова
23.09.2013
Салiдарнасць