Мінск – Сімферопаль і Мінск – Марыупаль будуць адпраўляцца з Баранавічаў
Прислал admin 22.05.2013 18:53
Цягнікі №140/139 Мінск — Сімферопаль і №384/383 Мінск — Марыупаль хутка будуць адпраўляцца з Баранавічаў і ехаць праз сталіцу.
Продолжение новости:
Цягнікі №140/139 Мінск — Сімферопаль і №384/383 Мінск — Марыупаль хутка будуць адпраўляцца з Баранавічаў і ехаць праз сталіцу.

Новы графік руху пасажырскіх цягнікоў на 2013 — 2014 гады пачне дзейнічаць у Беларусі з 26 мая.

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак пасажырскай службы Беларускай чыгункі Канстанцін Баяр, у прыватнасці, звярнуў увагу на новаўвядзенні.

Сярод іншага, па маршруце Мінск — Гродна будзе павялічана колькасць цягнікоў да чатырох, улічваючы папулярнасць гэтага кірунку.

Час у шляху паміж Мінскам і Вільняй скароціцца з трох да двух з паловай гадзін.

З 26 мая таксама прадугледжана змяненне пачатковых станцый адпраўлення некаторых міжнародных цягнікоў.

У прыватнасці, цягнікі № 140/139 Мінск — Сімферопаль і № 384/383 Мінск — Марыупаль, якія цяпер будуць адпраўляцца з Баранавічаў і ехаць праз сталіцу.

Цягнік № 4/3 Мінск — Масква будзе курсіраваць з Брэста, № 486/485 Мінск — Феадосія — з Гродна, № 494/493 Мінск — Сімферопаль — з Полацка, № 371/372 Мінск — Чарнаўцы — з Магілёва.

Гэтыя змены выкліканыя запланаванымі работамі па рэканструкцыі на Мінскім чыгуначным вузле, якія прадугледжваюць стварэнне ў раёне Дзегцяроўкі сучаснай вытворча-тэхнічнай базы па падрыхтоўцы пасажырскіх вагонаў у рэйс.

Як і раней, гэтыя маршруты будуць праходзіць праз Мінск, таму праблем з купляй квіткоў у сталічных пасажыраў у сувязі з гэтым не ўзнікне, падкрэслілі спецыялісты.

БелТА
nn.by
22.05.2013