Затрымалі маладога чалавека, які збіў настаўніка ў Баранавічах
Прислал admin 19.05.2013 20:19
Прычына нападу — настаўнік зрабіў заўвагу за распіццё піва на школьным стадыёне.
Продолжение новости:
Прычына нападу — настаўнік зрабіў заўвагу за распіццё піва на школьным стадыёне.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 23-гадовага жыхара горада Баранавічы, які збіў настаўніка.

Як высветлілася, незадоўга да інцыдэнту настаўнік зрабіў заўвагу маладому чалавеку і яго сябрам за тое, што яны распівалі піва на школьным стадыёне. Больш за тое, хлопец сам быў калісьці вучнем гэтай школы, а збіты ім настаўнік выкладаў у яго рускую мову і літаратуру.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні на маладога чалавека крымінальнай справы.

nn.by
Паводле БЕЛТА
19.05.2013