Жыхар Слоніма нырнуў у Свіслач у Мінску за 100 “баксаў” ад жыхара Масквы — відэа
Прислал admin 18.04.2013 12:35
Жыхар Слоніма адкрыў купальны сезон у сталіцы.
Продолжение новости:
Цікавы выпадак адбыўся 17 красавіка ў цэнтры Мінска.

Кампанія з трох маладзёнаў адпачывала ў парку Горкага. Адзін з іх, разагрэты першым красавіцкім сонейкам, вырашыў асвяжыцца ў Свіслачы.

Пабачыўшы журналістак з камерай, хлопцы прапанавалі зняць “гераічны” ўчынак на відэа.

Перасцярогі, што справа гэта небяспечная — рака не глыбокая, вада брудная — не дзейнічалі.

Тым часам побач знаходзілася іншая кампанія — госці з Расіі, Украіны і Казахстана.

Слова за слова, і беларус (як потым высветлілася, жыхар Слоніма) дамовіўся з госцем з Масквы, што калі скочыць, той дасць яму “100 баксаў”.

Вось як гэта выглядала:



Застаецца толькі гадаць, што кіравала адважным ныральнікам: слава, грошы ці… дурманлівыя прамяні позняга вясновага сонейка.

nn.by
17.04.2013