«Зуброўка»
Прислал admin 28.03.2013 19:15
Беларускі самагон, які мог бы зрабіцца нашай прыкметай у свеце і падставай для гонару – як ракія ў Сербіі, грапа ў Італіі або медавуха ў Заходняй Украіне, – па-ранейшаму афіцыйна мае нелегальны стан. Тым не менш, яго вырабляюць і ім частуюць па ўсёй краіне – са сваімі рэцэптамі, традыцыямі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Продолжение новости:

У спіс найлепшых трапіла слонімская
«Зуброўка»
Месца паходжання: Слонімскі раён (Гродзенская вобласць).
Эфект: аздараўляе.
Склад: вада, дрожджы, цукар, хлеб, лімон, зуброўка
Аўтарскі рэцэпт: «Закідваеш у гарачую ваду цукар, потым дадаеш бохан чорнага хлеба, можна і бульбы туды ж пацерці. Пасля – дрожджы. Бражка пастаіць з тыдзень – і на перагонку яе. Пасля, ужо ў гатовую самагонку, кладзеш долькі лімона, траўку зуброўку. І смачна, і выглядае прыгожа!»
34 opinion. На першы погляд здаецца, што гэта – пляжны, летні напой, які выклікае асацыяцыі з ліманчэллай, Італіяй і песнямі паўднёвых народаў. Аднак пасля добрага каўтка вы вяртаецеся на радзіму, дзе зімы могуць быць доўгімі, а мора толькі Менскім. Тым не менш, гэты самагон мог бы зрабіцца фэйсам беларускай алка-прамысловасці. Пасля яго хочацца куража і ўнутранай свабоды. Можа быць добрым заменнікам рому ў клубных кактэйлях.
Чым закусваць? Лаймам.
Па матэрыялам сайта 34mag.net