Сям’я загінула ў лабавым сутыкненні на трасе Баранавічы – Гродна
Прислал admin 17.03.2013 18:17
Трагедыя здарылася днём 16 сакавіка на 76 км аўтадарогі Баранавічы – Гродна за 10 км ад мяжы са Слонімскім раёнам. У выніку лабавога сутыкнення двух аўтамабіляў “Фальксваген-Пасат”, у аварыі загінулі 4 чалавекі.

Продолжение новости:

28-гадовы слонімец, які працуе дальнабойшчыкам, ехаў з 36-гадовым пасажырам са Слоніма ў Гродна. Паводле папярэдняй інфармацыі, на абледзянелым участку дарогі ён не справіўся з кіраваннем свайго “Пасата B6” і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з “Пасатам B2”.

Пры ўдары ад другога аўтамабіля амаль нічога не засталося. На месцы здарэння загінула ўся сям’я, якая знаходзілася ў машыне — маці 1948 года нараджэння, дачка 1989 года нараджэння і сын 1987 года, які кіраваў “Пасатам B2”.

У аварыі загінуў і пасажыр “Пасата B6”, які не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Меркаваны віноўнік аварыі з траўмамі знаходзіцца ў рэанімацыі.

Па факце прызначана следства.

БелТА, nn.by
© Фота ДАІ Гродзенскай вобласці
16.03.2013