У Брэсце і Баранавічах падаражаў праезд у маршрутках
Прислал admin 03.09.2011 01:49
Падаражаў праезд у маршрутках Брэста і Баранавічаў.
Продолжение новости:
Падаражаў праезд у маршрутках Брэста і Баранавічаў.

Адпаведнае рашэнне прыняў Брэсцкі аблвыканкам. Згодна яго, цана аднаго паездкі ў гарадскім маршрутным таксі павінна складаць не больш за 2000 рублёў. Дагэтуль ў Брэсце за маршрутку даводзілася плаціць 1580 рублёў, а ў Баранавічах — 1500. Па новых цэнах жыхары гэтых гарадоў пачнуць ездзіць ад суботы 3 верасня.

Нагадаем, што ў пачатку верасня падаражэў праезд у гарадскім грамадскім транспарце Мінска і абласных цэнтраў. Магчыма, чарговае падаражанне не прымусіць сябе доўга чакаць — беларускія транспартнікі наракаюць на нізкую рэнтабельнасць гарадскіх грамадскіх перавозак.

Не лепшыя справы і ў сталічных уладальнікаў маршрутак. Паводле звестак Белсата, кожная шостая маршрутка спыніла працу.

"Наша Нiва"
02.09.2011