Калі ў Беларусі паўстануць помнікі айцам ВКЛ?
Прислал admin 05.07.2011 14:27
20 год мы жывем у самастойнай краіне, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Абсурд, але за два дзесяцігоддзі ў краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага — сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў.
Продолжение новости:
20 год мы жывем у самастойнай краіне, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Абсурд, але за два дзесяцігоддзі ў краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага — сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў.    

Інфармацыя пра намер ўладаў ўсталяваць у Лідзе помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ўпершыню з’явілася яшчэ ў 2005 годзе. Менавіта на загад Гедыміна ў старажытным горадзе ў 1323 годзе быў пабудаваны славуты аднайменны замак.

У 2007-м тагачасны старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык спрабаваў зацікавіць планамі стварэння бронзавага помніка, на які не хапала грошай, генконсула Літвы ў Гродне (Гедымін - заснавальнік Вільні). Казалі, на стале ў раённага кіраўніка нават стаяла бронзавая мадэль коннага помніка князю. Але манумент слыннай асобе беларускай гісторыі не з’явіўся дасюль. Чаму?

Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму Уладзімір Самсонаў распавёў TUT.BY, што ад гэтай ідэі ніхто не адмаўляўся, але канкрэтныя праекты пакуль не разглядаліся.

“Гэта складанае пытанне. Ёсць пэўныя праектныя прапановы, але трэба абвесціць тэндэр, атрымаць дазвол Міністэрства культуры... Маюцца цяжкасці і са сродкамі. Паводле ранейшых падлікаў, кошт помніка ацэньваўся ў 100 тысяч долараў. Цяпер, відаць, зусім іншая цана на матэрыялы. Але помнік у горадзе просіцца. У бліжэйшыя паўгода-год завершыцца рэканструкцыя замка і тады вернемся да гэтага праекта”, — адзначыў Самсонаў. Пры гэтым ён паведаміў, што нядаўна ў іх змяніўся старшыня райвыканкаму, і з новым начальнікам “гэтую ідэю яшчэ не абмяркоўвалі”.

У той жа час, у горадзе у апошнія два гады з’явіліся помнікі лазеншчыку, савецкаму камандзіровачнаму, быў адрэстаўраваны неўміручы Ленін. Няўжо, на няўцямныя фігуркі грошы ёсць, а на Гедыміна — няма?

Уладзімір Самсонаў запэўнівае, што паміж гэтымі праектамі ніхто не выбіраў. “Тое, што вы назвалі — малыя архітэктурныя формы. Іх ўсталявалі адмыслова да “Дажынак-2010”, каб упрыгожыць гарадскі ландшафт. Але ні ў якім разе не наўзамен Гедыміну”, — сцвярджае начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму.

Фота: Travelpod.com
Помнік Гедыміну на цэнтральнай плошчы Вільні. Фота: Travelpod.com

Зусім нядаўна TUT.BY распавядаў аб вельмі падобнай сітуацыі з помнікам заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага каралю Міндоўгу ў Наваградку. Тамтэйшыя ўлады і Міністэрства культуры папярэдне далі дабро праекту мінскага скульптара Генадзя Буралкіна, які прадугледжваў стварэнне пяціметровай бронзавай постаці Міндоўга на кані з каменным пастаментам.

Адкрыццё помніка спачатку планавалася на 2009 год, потым — на 2010-ты. Аднак, як і з Гедымінам ў Лідзе, пытанне падвісла ў паветры. Тады кошт манумента ацэньваўся ў 400-450 млн рублёў. Каб сабраць гэтую суму, наваградскія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак, заклікаўшы ўсіх неабыякавых пералічыць хто колькі можа. Але за два гады на будаўніцтва помніка нацыянальнаму герою было пералічана ўсяго 14 млн рублёў. Дзяржава ж грошай не знайшла.

Літоўскі прыклад

Сёлета спаўняецца 20 год дзяржаўнай незалежнасці, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Мінск з яго цыклапічнымі ленінымі-калінінымі-дзяржынскімі быў і застаецца апалагетам савецкасці, а не сімвалам незалежнасці. Тым часам, у краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага — сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў. Можна, канечне, узгадаць скандальны помнік 1000-годдзю Брэста з фігурамі Вітаўта і Радзівіла Чорнага, помнік канцлеру Льву Сапегу ў Лепелі ці таму ж Вітаўту ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна на Гродзеншчыне. Але маштаб не той.

Пакуль беларусы рэстаўруюць леніных, вяртаюць сталіных ды праз гады плачуцца пра адсутнасць сродкаў на ўвекавечванне памяці нацыянальных герояў, літоўцы даўно стварылі на сваіх вуліцах іх пантэон. Блізкая нам ва ўсіх сэнсах Вільня з велічнымі манументамі Міндоўгу і Гедыміну таму прыклад.

Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY,
05.07.2011