Навигация
Навигация
Главная
Форумы
Ссылки
Лучшее на сайте
Контакт
Поиск
Карта сайта
Что нового на сайте?

Новости от ...
Intex-press
Наш край
БГИК
baranovichi.by
baranovichy.by
БарЭнц

Библиотека
Новости
Статьи
ЧАВО
Фотогалерея
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download
Скачать

Сотрудничество
Расскажи другу!

О сайте
Темы форума
Новые темы
Для розыска людей и поиска свидетелей.
Книга жалоб
Рекомендую
Сходил в магазин
Рецепты
Обсуждаемые темы
Сходил в магазин [33]
Кошаки [32]
Книга жалоб [15]
Достопримечательности [15]
Банки [13]
Последние статьи
Игорь Матвеев - Детские песни 5931
Барыс Кіт: Я заўжды называў сябе беларусам 10533
Утонут ли Барановичи? 7991
Бомбой по Барановичам 8571
Список белорусских Интернет-радиостанций 11740
«Звезда»... Без шума и фанфар 8471
Страшный сон белоруса 8991
Единственная в Беларуси треугольная церковь - в Барановичском районе 15401
Самы прыгожы прыпынак Беларусі 11351
Новые веб-ссылки
Загадкавы Наваградак. Забытая сэнсацыя. ВІДЭА 1307
Призраки и летающие предметы 1091
Новогрудок 1192
Этому парню из Барановичей 23, у него 60 человек в штате, и он нацелен заработать $3 млн в этом г... 1755
Битва баянистов в электричке Минск-Барановичи 1395
В Пинске расследуют гибель 14-летнего подростка, который жаловался на высокую температуру... 1210
vovremia.com 1801
"Додушили". Почему 15-летний школьник из Барановичей решил свести счеты с жизнью... 1542
«Это было похоже на скорпиона». Пострадавший мужчина выписан из больницы, животное тоже в порядке... 2682
Под Барановичами Renault насквозь "прошило" отбойником 1545
Беларускі раман Наталкі Бабінай выдалі ў Лондане
Культура
Пісьменніца марыць аб тым, каб раман пра Брэст «Рыбін горад» натхніў англамоўных чытачоў на паездку ў Беларусь.

Кніга выйшла ў друкаваным і электронным выглядзе пад назвай Down Among The Fishes ў лонданскім выдавецтве Glagoslav. Тут таксама выходзілі пераклады “Дзікага палявання караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча і “Хатынскай аповесці” Алеся Адамовіча.

“Сёння Беларусь, якая асацыюецца ў асноўным з асобай прэзідэнта Лукашэнкі, застаецца ўсё яшчэ невядомай для заходняга свету. Наталка Бабіна піша аб сваёй Беларусі, дзе, нягледзячы на шматлікія стэрэатыпы аб гэтай краіне, людзі насалоджуюцца паўнавартасным жыццём: яны кахаюць, працуюць, шукаюць і знаходзяць шчасце, змагаюцца з абставінамі, смяюцца і плачуць. Ціхая і сарамлівая, Беларусь аказваецца краінай, напоўненай веліччу, шырынёй духу і гарачымі сэрцамі”, — такі тэкст змешчаны ў апісанні да кнігі на сайце выдання.

Аўтарка “Рыбінага горада” Наталка Бабіна распавяла карэспандэнту rest.ej.by, што выданнем кнігі зацікавіўся асабіста дырэктар выдавецтва Glagoslav Максім Ходак, які паходзіць з Украіны. Перакласці раман на англійскую мову ён прапанаваў беларускай пісьменніцы пасля таго, як гэтая кніга ўвайшла ў шорт-ліст прэстыжнай еўрапейскай прэміі Angelus.

Пераклад выконваў Джым Дынглі, які ў свой час працаваў таксама над англійскім варыянтам кнігі Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь”. Спадар Джым сустракаўся з Наталкай Бабінай у Мінску каб абмеркаваць дэталі перакладу.

“Мяне вельмі ўразіла, як ён працаваў над тэкстам. Ён дабіваўся абсалютнай дакладнасці. Праца перакладчыка — яна вельмі складаная. Трэба перакладаць, як гавораць, не мову на мову, а стыль на стыль. Я, нажаль, не вельмі добра ведаю англійскую мову, і не магу судзіць аб тым, як выглядае гэты тэкст на англійскай мове. Але па тым, што мы сядзелі з Джымам каля васьмі гадзін і здымалі яго пытанні, і па тым, як ён, напрыклад, перакладаў нейкія вершы, якія ёсць у тэксце, падрабязнасці, я зразумела, што гэты тэкст павінен быць удалым. Што адносна менавіта Брэста, я бачыла, што ён падняў цэлы пласт гістарычнай літаратуры, цэлы пласт нейкіх крыніц, датычных Брэста... Некаторыя яго пытанні нават мяне ставілі ў тупік!”, — падзялілася ўражаннямі ад знаёмства з перакладчыкам Наталка Бабіна.

Гэта ўжо трэцяе замежнае выданне рамана “Рыбін горад”. Дагэтуль кніга выходзіла ў перакладах на польскую і ўкраінскую мовы. Паводле словаў пісьменніцы, бліжэйшым часам рыхтуецца таксама рускамоўнае выданне кнігі.

На вокладцы выдавецтва змясціла ілюстрацыю беларускага і польскага мастака Эдварда Галустова. “Ён намаляваў яе, прачытаўшы раман. І мне яна адназначна падабаецца, таму што ў ёй у алегарычнай форме перададзена адна з думак гэтага рамана — пра сувязь пакаленняў, пра тое, што мы ўсе вырастаем з каранёў продкаў. Увогуле я хачу сказаць, што мне вельмі шанцуе з мастакамі, якія ілюструюць мае выданні”.

Для беларускай аўтаркі выхад кнігі, у якой дзеянні адбываюцца на Брэстчыне, на англійскай мове — вялікая падзея, бо гэта магчымасць распавесці значнай частцы свету пра сваю малую радзіму: “Мяне вельмі ўзрушыла, калі некаторыя чытачы казалі: “Мы прачыталі ваш раман, і вось мы ехалі побач з Брэстам, альбо побач з Заказанкай (гэта вёска, адкуль я родам), побач з Прылукамі (у якіх дзеянне ў рамане), і мы адчувалі, што гэта ўсё тут адбываецца…” Для мяне такія водгукі былі вельмі цікавымі. І мне здаецца, што супер-вынікам будзе, калі нехта з англамоўных чытачоў… уявіце: у Англіі, у Амерыцы або Індыі — захоча прыехаць у Брэст, каб паглядзець, дзе адбываліся дзеянні гэтага рамана… гэта будзе супер!”

Але не ў меншай ступені пісьменніцу цікавіць і рэакцыя беларускіх чытачоў на гэтую навіну. “Для мяне вельмі важна, каб брэстаўчане зацікавіліся гэтым фактам: выхадам маёй кніжкі па-англійску. Ведаеце… для мяне Брэст і Берасцейшчына — гэта адзіная крыніца натхнення. Усё астатняе — гэта проста антураж. Калі б я не нарадзілася на Берасцейшчыне, калі б там я не ўсвядоміла сябе чалавекам, не усвядоміла сваіх каранёў, я б ніколі не стала пісьменніцай. І гэтыя кніжкі ніколі б не з'явіліся. Менавіта таму для мяне вельмі важна як менавіта на Брэстчыне ўспрымаецца мая творчасць (прабачце за такое пафаснае слова), і ці падабаецца мой раман брэстаўчанам. Я пішу найперш з-за таго, што я родам з Берасцейшчыны”, — прызналася Наталка Бабіна карэспандэнту rest.ej.by.

Аксана Бровач
ej.by
06.12.2013
admin 06.12.2013 19:08 · 0 комментариев · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Март 2019   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

В ближайшие 5 дней
-  26 – Началось строительство храма Жен-Мироносиц
-  27 – Умер В.Тавлай
-  27 – Жаркий день-2013
-  28 – Вышла «Чырвоная звязда»
-  28 – Вышла «Знамя коммунизма»
-  28 – Образован хоккейный клуб
-  28 – Жара-2015
-  29 – «Русские витязи» в барановичском небе
-  29 – Жара-2012
-  30 – Погода+
-  30 – Тепло...

НОВОЕ в скачивании
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2177
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2006
Barry Sisters - Hava Nagila 2328
Е.Шаповалов - Биография 2218
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2043
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2050
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2074
Эксклюзивъ - Вечная память 2118
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2129
П.Дробыш - Солнца луч 2192
ТОП скачиваний
Barry Sisters - Hava Nagila 2328
Е.Шаповалов - Биография 2218
П.Дробыш - Солнца луч 2192
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2177
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2129
Эксклюзивъ - Вечная память 2118
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2074
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2050
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2043
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2006
Афоризм
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь!
Ю. Кучура
Интересный факт
В 2014 году барановичский пловец Андрей Добрица на дистанции 200 метров побил национальный рекорд, державшийся 22 года.
Случайный анекдот
Гаишники перешли на новые методы работы. Чтобы радар показывал больше, они бегут навстречу автомобилю как можно быстрее.
Counter