“Мяне здзіўляе тое, што ні гарадскія ўлады, ні камунальныя службы дагэтуль не парупіліся прыбраць фашыстоўскія свастыкі і надпісы ў такім публічным месцы, – паведаміў “IP” баранавіцкі актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” Сямён Былінскі. – Калі на святы нашыя сябры вывешваюць ўночы ў горадзе, гістарычны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, яго прыбіраюць ужо нараніцу. У выпадку з фашыстоўскімі свастыкамі, ствараецца ўражанне, улады ніякай небяспекі не адчуваюць”.
Сямён упершыню заўважыў фашыстоўскую сімволіку на абодвух аўтобусных прыпынках і кіёску “Бархім” у раёне аўтавакзалу яшчэ 25 мая. Калі праз два дні надпісы ніхто не прыбраў, моладзевы актывіст звярнуўся з адпаведнымі заявамі ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт, а таксама ў пракуратуру г. Баранавічы. Небезуважны гараджанін папрасіў звярнуць увагу на праблему і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
Адказ з Пракуратуры прыйшоў ужо на наступны дзень падачы – 28 мая. У ім пазначана, што заява Сямёна Былінскага перададзена на разгляд у Баранавіцкі ГАУС, а вынікі разгляду яму паведамяць дадаткова. Па стане на 1 мая, з гарвыканкаму адказу не прыйшло.
“Надпісы на адным з прыпынкаў усё ж сцерлі супрацоўнікі суседняга кіёску, – распавёў сямён Былінскі. – Іншыя графіці нашыя сябры размалявалі як маглі, каб знішчыць іх сэнс. Для мяне застаецца няўцямным, чаму дагэтуль ніхто не хоча прыбраць астатнія фашыстоўскія надпісы, што стварае адмоўную рэпутацыю гораду у вачах яго гасцей, ветэранаў”.
Нам почему-то всегда не хватает времени на то, чтобы выполнить работу как надо. Но всегда находится время на то, чтобы ее переделывать.
Интересный факт
На сучасных могілках садзіць дрэвы забаронена.
Случайный анекдот
— Алло, это квартира Иванова Степана Петровича?
— Нет, это квартира Розенштульца Исаака Соломоновича...
— Это 555-15-15?
— Нет, это 555-15-16...
— Вот это да! Ошибка в седьмом знаке, а какой ПОТРЯСАЮЩИЙ эффект!!!