Асабліва ад піратаў церпяць “Бархім” і “Мілавіца”.
“Каб прадаваць свае тавары, яны бяруць этыкетку Рагачоўскага малочнага камбіната, згушчонку, наклейваюць пад выгляд беларускай. А потым пачынаюць прэтэнзіі прыходзіць. Рэкламацыі ў адрас Рагачоўскага камбіната малочнага. Пачынаем разбірацца — выкарыстоўваюць наш брэнд”, — скардзяцца Еўрарадыё на расіян ў асацыяцыі “Белбрэнд”.
Акрамя згушчанага малака, “папулярнасцю” карыстаецца беларуская бытавая хімія, касметыка і бялізна. Асабліва ад піратаў церпяць “Бархім” і “Мілавіца”. Кантрафактная прадукцыя апошнім часам нават трапляе назад у Беларусь і прадаецца на нашых рынках.
А ўсё “дзякуючы”... Мытнаму саюзу з Расіяй і Казахстанам, гавораць у "Белбрэндзе".
“Кітайская і турэцкая падробка завозіцца праз Казахстан. Там ужо ад пачатку лэйбачкі “Мілавіцы” ёсць. Паколькі мяжа празрыстая паміж Казахстанам і Кітаем для перамяшчэння тавараў. А ў нас жа адзіная мытная прастора. Так кантрабанда трапляе і ў Расію, і ў Беларусь”.
Літаральна ўчора вытворца касметыкі “Белкасмекс” даведаўся, што ў адной з крамаў расійскай Казані прадаецца прадукцыя з іх брэндам. Супрацоўнік аддзела маркетынгу кампаніі Кацярына Пучко расказвае Еўрарадыё, што можа дайсці да суда.
“Спачатку будзем выходзіць на гэтую краму. Мы заўсёды спачатку імкнемся ўрэгуляваць пытанне падчас перамоваў альбо перапіскі. Калі не атрымоўваецца, то, канешне, мы тады будзем падаваць у суд”.
Такой рашучасцю адрозніваюцца далёка не ўсе вытворцы. Юрысты “Белбрэнду” гавораць, што беларусы проста не гатовыя абараняць гандлёвыя маркі.
“Наша прадпрыемства спрабуе нейкія скаргі падаваць, але не больш за тое. Ці то сумняваюцца, што даб’юцца выніку, ці то, вобразна кажучы, калі ім дадуць па руках на першым этапе, яны не хочуць займацца гэтым. Хаця гэта вялікая праблема для іх — што яны далей не хочуць абараняць свае інтарэсы”.
Когда человек становится богатым или знаменитым, с ним приходится знакомиться заново.
Интересный факт
По словам прокурора города Барановичи главная причина гибели людей — пьянство.
Случайный анекдот
Как проходила эволюция? Какая-нибудь особенно дурная, но решительная креветка, пыхтя и отдуваясь, впервые вылезла из
моря на необжитую сушу. И заявила: «Йа чилавег!».