Канскі намінант Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах у 1964 годзе. Праз год ягоныя бацькі пераехалі ў Кіеў. Там Лазніца скончыў Кіеўскі Політэхнічны інстытут дый працаваў у Інстытуце кібернэтыкі. Але ў 1991 годзе ён паступіў у рэжысёрскую майстроўню Наны Джарджадзэ ў Інстытут кінематаграфіі, што ў Маскве. З 2001 году Лазніца жыве з сям’ёй у Нямеччыне, але асноўныя фільмы зняў у Санкт-Пецярбургу.
Лазніца добра вядомы ў дакументальным кіно, дзе мае статус прыжыццёвага класіка і рэфарматара кінамовы. Ягоная стужка "Паўстанак" знятая, як метафізічнае насланнё. У фільме "Пасяленне" праз твары хворых праступае вобраз і падабенства Божае.
Пра ігравую стужку Лазніцы "Шчасце маё" пакуль мала што вядома. Гэта міжнародны праект, зняты Нямеччынай, Галандыяй і Украінай. Аператарам выступіў румынскі майстар Алег Муту, які ствараў "4 месяцы, 3 тыдні, 2 дні", здымкі праходзілі ў Чарнігаўскай вобласці Украіны з удзелам мясцовых жыхароў.
Беларускі чыннік карціны таксама важкі.
Гукарэжысёрам стужкі стаўся беларускі творца Уладзімір Галаўніцкі, а галоўную ролю кіроўцы-дальнабойніка сыграў актор Беларускага Тэатру юнага гледача Віктар Немец. Паводле анонсу, ягоны герой збіваецца з трасы і губляецца на дзікіх прасторах рускай правінцыі, дзе сустракаецца з ветэранамі, прастытуткамі, разбойнікамі дый міліцыянтамі.
За права лічыць Сяргея Лазніцу сваім творцам ужо спрачаюцца Расея і Украіна. У Беларусі ёсць усе шанцы далучыцца да гэтае спрэчкі. Наступная ігравая стужка, якую плануе зняць Сяргей Лазніца — экранізацыя аповесці Быкава "У тумане".
Объектно-ориентированное определение самолета:
Самолет — это совокупность деталей каждая из которых сама по себе
стремится упасть на землю. Но благодаря своим непрерывным совместным
усилиям они преодолевают эту тенденцию. Гради Буч
Интересный факт
Согласно данным российских СМИ, стоимость одного МиГ-29 составляет около 30 миллионов долларов.
Случайный анекдот
Кому-то может показаться, что я ничего не делаю. Но на самом деле, на клеточном уровне я очень занят!