Як жыхар Баранавіч стаў мадэллю для скульптуры Гагарына
Праз 55 год з дня першага палёту чалавека ў космас жыхар Баранавіч Іван Федарцоў, які ў 1961 годзе два месяцы быў мадэллю, узгадвае, як ён стаў узорам для скульптуры касманаўта Юрыя Гагарына.
Івану Паўлавічу Федарцову цяпер 75. А тады яму было толькі дваццаць і ён вучыўся ў Смаленскім інстытуце фізкультуры. Паехаў туды з недалёкага ад Смаленшчыны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці — там скончыў школу і папрацаваў ў ёй настаўнікам фізкультуры.
Вялікая для ўсяго сусвету падзея — першы палёт чалавека ў космас, дакладней, першы паспяховы палёт, адбыўся 12 красавіка 1961 года. Гэта быў вельмі адметны час — першым касманаўтам стаў савецкі чалавек! Усе дзеці марылі тады стаць менавіта касманаўтамі ці хаця б лётчыкамі. Палёт Гагарына знаходзіў адлюстраванне ў той час нават на побытавым узроўні.У продажы з’явіліся этыкеткі на запалках з яго партрэтамі — і ў афіцэрскай фуражцы, і ў шлемафоне. І як нам, падлеткам, вельмі хацелася мець у калекцыі і адну, і другую «марку» з Гагарыным, як мы называлі этыкеткі! Мы нават хадзілі ў недалёкі ад вёскі райцэнтр Івацэвічы, каб вымяняць жаданую этыкетку ў дальнабойшчыкаў, што спыняліся каля рэстарана і заправачнай станцыі.
Можно быть уверенным лишь в том, что ни в чем нельзя быть уверенным.
Интересный факт
На начало 2014 года в Барановичах 244 ребёнка, оставшихся без родителей, из них 160 детей проживают в опекунских семьях, 67 человек – в приемных семьях и 17 человек в домах детского типа.
Случайный анекдот
Парень прощается с блондинкой.
— Бай.
— Не поняла, что это значит?
— Ну, гудбай сокращенно.
— Ну, тогда чмо.
— Что?
— Чмоки сокращенно.