Маладажоны загінулі ў страшным сутыкненні ля Лагойска — фоты
Яны везлі вясельныя падарункі і ехалі на месца працы па размеркаванні.
Цяжкае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 20.00 у сераду 20 лістапада на трасе М-3 непадалёк ад горналыжнага комплексу «Лагойск».
Кіроўцу легкавіка «Сітраэн Ксара» не ўдалося выканаць бяспечны абгон на вузкім участку дарогі, таму адбылося лабавое сутыкненне с фурай.
Загінулі два чалавекі. На месте здарэння працавалі экстранныя службы, супрацоўнікі Следчага камітэта.
У чацвер сталі вядомымі падрабязнасці.
Кіроўца пайшоў на абгон, але не разлічыў, і машына ўрэзалася ў паўпрычэп сустрэчнай фуры «Мэрсэдэс». І тут жа яшчэ адзін грузавік, «Сканія», ударыў у легкавік, які адкінула.
— Па словах кіроўцы грузавіка «Мэрсэдэс», калі ён пабачыў, што яму насустрач ляціць легкавік, ён максімальна ўзяў управа, але ж грузавік вялікі, таму «Сітраэн» усё адно зачапіў прычэп, — тлумачаць у прэс-службе УДАІ.
23-гадовыя Ганна Саўчук і Максім Вечар пабраліся шлюбам у суботу, 16 лістапада. Яны былі прыхаджанамі пратэстанцкіх цэркваў: ён — «Ласкі Божай» у Ваўкавыску, яна — «Выратаванне» ў Баранавічах.
У Баранавіцкай грамадзе і прайшло вяселле.
Маладыя кіраваліся ў Шумілінскі раён, куды іх адправілі на размеркаванне. Везлі з сабой вясельныя падарункі… Аўтамабіль маладыя купілі ў Мінску за дзень да аварыі.
Ганна па размеркаванні працавала бухгалтаркай у Шумілінскім райвыканкаме (Віцебская вобласць).
Жалобная служба і развітанне пройдуць у царкве «Выратаванне» ў Баранавічах ў чацвер, 21 лістапада, а 19.00.
Сяргей Макарэвіч
фота Сяргея Зініна Наша Ніва
21.11.2013
Алкоголь воздействует на организм неоднозначно: ум притупляется, а тупость обостряется. Ю. Кучура
Интересный факт
Сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Нінай Корсак у Баранавiчах.
Случайный анекдот
— Сынок, ты слишком много времени проводишь за компьютером. Сходи на пляж.
— Мама, у тебя начинается склероз. "Сходи, сходи!" А ссылку приаттачить забыла!