Стобальнік па матэматыцы выпускнік гімназіі № 4 Баранавічаў Андрэй Собаль дакументы аднёс у БДУІР. Гаворыць, што выбраў самую прэстыжную спецыяльнасць у краіне — "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання", а тэставанне па матэматыцы здаў “проста так”.
“Я ж на тэставанне хадзіў проста так, бо атрымаў дыплом на рэспубліканскай алімпіядзе і мог паступаць без экзаменаў. Выбраў самую прэстыжную спецыяльнасць ў маім ВНУ і ўвогуле ў Беларусі. Не хвалююся, бо ўжо паступіў”, — тлумачыць Андрэй.
З 356 баламі нават без рэспубліканскага дыплома па алімпіядзе Андрэй меў добрыя шанцы. У мінулым годзе дастаткова было 346 балаў.
Нягледзячы на агульныя 365 балаў — у тым ліку 100 балаў па гісторыі Беларусі, выпускніца з Навагрудка Наталля Гірыс за сваё паступленне вельмі хвалюецца. Усю ўступную кампанію дзяўчына правяла за камп'ютарам, адсочвала прахадны.
“Дакладна ведаю, што прайшла на гістарычны факультэт БДУ. Але хвалююся, ці прайшла на маю спецыяльнасць — "музейную справу”, — распавядае Наталля. Дзяўчына кажа, што абрала спецыяльнасць “музейная справа”, бо пасля сканчэння ВНУ можна працаваць менеджарам па турызме. Вельмі перажывае, бо перад ёю ажно два чалавекі з большым балам!
Выпускніца сярэдняй баранавіцкай школы № 18 Вераніка Ляончык вырашыла будучыню ў першы ж дзень — аднесла дакументы ў Медуніверсітэт. Яе мара — “фармакалогія” — была выбраная два гады назад. Паводле рэкамендацыі настаўніцы хіміі Вольгі Андрэеўны.
“Маці перажывала і настаўніца, а я — не. Толькі ў апошні дзень, 25 ліпеня, пачала праглядаць, хто з якімі баламі падаваў дакументы, а так была спакойная. Згодна з маімі падлікамі, я іду ці восьмая, ці дваццатая. А бюджэтных месцаў — 49. Павінна прайсці, але я вельмі хвалявалася менавіта ў апошні дзень”, — прызнаецца Вераніка.
Объектно-ориентированное определение самолета:
Самолет — это совокупность деталей каждая из которых сама по себе
стремится упасть на землю. Но благодаря своим непрерывным совместным
усилиям они преодолевают эту тенденцию. Гради Буч
Интересный факт
Современный истребитель типа 29-го МиГа стоит 47 миллионов долларов.
Случайный анекдот
Если вы считаете себя умным, отправьте сообщение «Да!» на короткий номер 3455, а если так не считаете, то отправьте «Нет!» на номер 3455. Cтоимость одного SMS-сообщения — 2000 руб.