Баранавічы дапамагаюць школе ў Рызе, а не ўласным школьнікам
Акцыянернае таварыства “Гандальмаш” з Баранавічаў перадало ў беларускую школу ў Рызе абсталяванне для сталоўкі на суму восем мільёнаў рублёў. Жыхары горада задаволеныя, што ў далёкай Рызе ёсць беларуская школа.
Між тым, у Баранавічах сёлета адчынілі ў 14-й школе беларускамоўны клас, у якім … аж дзве школьніцы. Праўда, настаўніца спадзяецца на тое, што ў яе будзе хаця б дзесяць вучняў.