Водны палац у Баранавічах пачнуць будаваць у красавіку на балоце
Дзічкоўскі паведаміў, што Водны палац будзе побач з Лядовым. Тут створаць сістэму азёраў, асушаць мясцовае балота і паставяць амфітэатр.
Нагадаем, 29 снежня падчас адкрыцця Лядовага палаца ўдзельніцы Алімпійскіх гульняў, якія паходзяць з Баранавічаў, папрасілі ў Аляксандра Лукашэнкі пабудаваць Водны палац. Лукашэнка даў адпаведнае даручэнне старшыні Нацбанка і старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.
13 января 2010 г.
Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі