Баранавіцкая станцыя хуткай дапамогі падтрымала мінскіх калег?
Учора ў інтэрнэце з'явілася паведамленне, што супрацоўнікі станцыі хуткай дапамогі ў Баранавічах падтрымалі сваіх калег з Мінска: большасць з іх падпісалася пад зваротам да ўрада.
Заведуючы станцыяй Рауф Гасанаў паведаміў журналісту «Нашай Нівы», што станцыя працуе ў штатным рэжыме.
«Забастоўкі ў нас няма, афіцыйна забастовак не бывае. Вядома, людзі цягам года то адмаўляюцца ад працы звыш стаўкі, то, наадварот, бяруць. Ведаеце, хто запланаваў вяселле, хто вучыцца пайшоў, тыя адмаўляюцца. А ўлетку, калі выклікаў не так многа, могуць узяць 1,5 стаўкі.
Наш штат амаль цалкам укамплектаваны фельчарамі — на 103 стаўкі працуе 100 чалавек. Санітараў і кіроўцаў таксама хапае. Бракуе дактароў — у нас іх каля 65% ад неабходнай колькасці. Яны працуюць больш, чым на стаўку. Дактароў нестае і ў паліклініках, і ў стацыянарах. Цяжка, але тут ёсць гонар доктара: адвучыўшыся ў медуніверсітэце, людзі не хочуць ісці працаваць не па спецыяльнасці. Усе разумеюць адказнасць, што калі яны адмовяцца сёння паехаць на выклік, заўтра могуць не прыехаць да іх.
Такі стан рэчаў для нас не ёсць навіной, мы прызвычыліся і так працуем ужо не адзін год. Людзей бракуе, што зробіш. Вось я, напрыклад, сёння таксама еду на начное дзяжурства», — сказаў Гасанаў.
Объектно-ориентированное определение самолета:
Самолет — это совокупность деталей каждая из которых сама по себе
стремится упасть на землю. Но благодаря своим непрерывным совместным
усилиям они преодолевают эту тенденцию. Гради Буч
Интересный факт
20-я стрелковая Барановичская дважды Краснознаменная ордена Суворова дивизия 20-го стрелкового корпуса на 23.07.44 года имела в своем составе 5065 бойцов и командиров, представителей 37 национальностей Советского Союза.