Навигация
Навигация
Главная
Форумы
Ссылки
Лучшее на сайте
Контакт
Поиск
Карта сайта
Что нового на сайте?

Новости от ...
Intex-press
Наш край
БГИК
baranovichi.by
baranovichy.by
БарЭнц

Библиотека
Новости
Статьи
ЧАВО
Фотогалерея
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download
Скачать

Сотрудничество
Расскажи другу!

О сайте
Темы форума
Новые темы
Для розыска людей и поиска свидетелей.
Книга жалоб
Рекомендую
Сходил в магазин
Рецепты
Обсуждаемые темы
Сходил в магазин [33]
Кошаки [32]
Книга жалоб [15]
Достопримечательности [15]
Банки [13]
Последние статьи
Игорь Матвеев - Детские песни 7844
Барыс Кіт: Я заўжды называў сябе беларусам 12412
Утонут ли Барановичи? 9473
Бомбой по Барановичам 10294
Список белорусских Интернет-радиостанций 14286
«Звезда»... Без шума и фанфар 10350
Страшный сон белоруса 10946
Единственная в Беларуси треугольная церковь - в Барановичском районе 18526
Самы прыгожы прыпынак Беларусі 13612
Новые веб-ссылки
Загадкавы Наваградак. Забытая сэнсацыя. ВІДЭА 1737
Призраки и летающие предметы 1248
Новогрудок 1351
Этому парню из Барановичей 23, у него 60 человек в штате, и он нацелен заработать $3 млн в этом г... 2096
Битва баянистов в электричке Минск-Барановичи 1614
В Пинске расследуют гибель 14-летнего подростка, который жаловался на высокую температуру... 1593
vovremia.com 2040
"Додушили". Почему 15-летний школьник из Барановичей решил свести счеты с жизнью... 1714
«Это было похоже на скорпиона». Пострадавший мужчина выписан из больницы, животное тоже в порядке... 3054
Под Барановичами Renault насквозь "прошило" отбойником 2070
Чаму ліквідавалі Баранавіцкі лядовы палац?
ГородКУП "Баранавіцкі Лядовы палац" як самастойнае прадпрыемства ліквідавана і перададзена на баланс гарадскога аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме.

Жаданне ўзвесці Лядовы палац у Баранавічах з'явілася яшчэ ў 2001 годзе, калі гарадская ўлада дала дазвол Баранавіцкаму аддзяленню чыгункі правесці праектна-разведвальныя работы для ўзвядзення палаца побач з санаторыем "Магістральны". Але аказалася, што месца не падыходзіць, бо для такога грандыёзнага комплексу патрэбна значна большая тэрыторыя.

Пра Лядовы ўспомнілі толькі праз тры гады. Быў дадзены дазвол на праектаванне Лядовага палаца ў Баранавічах. І рашэнне тое было вельмі разумнае, бо Лядовы быў разлічаны на 500—800 месцаў, а для такога горада як Баранавічы гэта больш чым дастаткова. Але восенню гэтага ж года ў Баранавіцкім гарвыканкаме адбылася першая працоўная нарада, на якой пачалі абмяркоўваць зацверджаны ў вобласці праект. І тут была выказана прапанова, што Баранавічам патрэбен больш буйны Лядовы палац — на 2000 месцаў, і ўвогуле чаму б не ўзвесці культурна-спартыўны комплекс, у якім можна было б праводзіць розныя відовішчы.

Але ж прэтэнзіі на такі грандыёзны размах неабходна было абгрунтаваць. І за гэтым справа не стала. Націск рабіўся на шматфункцыянальнасць палаца, былі "праведзены маркетынгавыя даследаванні і эканамічныя разлікі, якія цалкам пацвярджаюць ідэю самаакупнасці рэалізаванага праекта".

Хто тыя даследаванні і разлікі рабіў, невядома, але як паказала будучыня, яны аказаліся "туфтой".

А далей болей. Лядовы — "гэты надзвычай цікавы аб'ект для прыцягнення ў горад турыстаў, у тым ліку і замежных". Але каб паехалі турысты ў Баранавічы, неабходна, каб было там на нешта паглядзець. А за што ў горадзе можна зачапіцца вокам? Баранавічы — не Нясвіж, не Мір, не Навагрудак... Напрыклад, у санаторыі "Магістральны" адпачывае больш за 30 працэнтаў замежных грамадзян, і толькі таму, што там створаны ўсе ўмовы для адпачынку і лячэння.

Але каб распачаць такую грандыёзную будоўлю, неабходна было мець грошы...

Калі гораду патрэбен такі аб'ект, калі зроблены выкладкі, што палац будзе даваць прыбытак, то чаму б яго не ўзвесці? Але можна паглядзець і па-іншаму — у горадзе шмат праблем, вось у новым мікрараёне неабходна ўзвесці шэраг сацыяльных аб'ектаў, і такі вялікі палац гораду не патрэбен...

Гэта калі глядзець на сітуацыю па-гаспадарску.

Пакуль узводзілі Лядовы, а будавалі яго замест трох гадоў два, ніхто не думаў пра заўтрашні дзень, а жылі тысячамі кубаметраў вывезенага грунту, залітага бетону... перадавікі спаборнічалі і даводзілі выпрацоўку да 400—500 працэнтаў! Усё гэта было.

Лядовы палац узвялі. Праўда, абласных і рэспубліканскіх грошай не хапіла, і гораду давялося падціснуць свой бюджэт. А калі наступілі будні, то знікла эйфарыя і развеяліся ілюзіі. Мінуў месяц, другі і стала ясна, што спартыўны комплекс плошчай 22 тысячы квадратных метраў — для горада цяжкая ноша.

У Лядовым 711 памяшканняў!!! А акрамя лядовай арэны з 2000 месцамі для гледачоў, вялікая колькасць розных залаў для трэніровак, гульні ў міні-футбол, баскетбол... більярд-цэнтр. А яшчэ ў палацы пяць бараў, кавярня і два рэстараны.

І гэта ў той час, калі ў горадзе зніклі рэстараны: "Вясна", "Гай", рэстаран на вакзале "Баранавічы Палескія"...

Ніхто нічога не мае супраць узвядзення Лядовага палаца ў тым ці іншым населеным пункце, але ён павінен адпавядаць магчымасцям райцэнтра ці горада. Калі б у Баранавічах узвялі Лядовы па праекце, які зацвердзіў аблвыканкам 16.02.2004, то праблем такіх у горада не было б. А калі верх бяруць мясцовыя карпаратыўныя інтарэсы, то ў накладзе застаецца дзяржава.

Даследаванні, разлікі... а ці падлічылі, колькі трэба грошай, каб такую махіну зімой абагрэць? Я не эканаміст, але думаю, каб Лядовы мог звесці канцы з канцамі, неабходна прывесці ў рух усю яго шматфункцыянальнасць — комплекс павінен шумець, як вулей — дзень і ноч. У барах і рэстаранах народ весяліцца, у боўлінг-зале людзі катаюць шары, а ў саўне парацца... Але дзе ўзяць столькі ахвотнікаў у райцэнтры?

За паўгода ў Лядовым змянілі трох дырэктараў і ад кожнага з іх патрабавалі, каб палац даваў прыбытак. У такіх выпадках крайні знойдзецца? Ты — дырэктар КУП "Баранавіцкі Лядовы палац", то за ўсё і адказваеш. І здарылася тое, што павінна было здарыцца. Толькі за 9 месяцаў мінулага года Лядовы панёс страты на 1 млрд 77 млн рублёў.

Не зразумела, для чаго было ладзіць у Лядовым выставы-кірмашы, калі ў горадзе пустуе Палац культуры тэкстыльшчыкаў, і там месца дастаткова, каб правесці выставу ці канцэрт — дзве глядзельныя залы чакаюць артыстаў і гледачоў. Шматфункцыянальнасць Лядоваму палацу не патрэбна была. Надумалі ў палацы праводзіць вяселлі, але ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў насельніцтва, паспрабавалі памяшканні здаць у арэнду прадпрымальнікам, але і тут пракол, бо Лядовы знаходзіцца не ў цэнтры горада, а на ўездзе ў яго.

У свой час Камітэт дзяржкантролю правёў праверку і было ўстаноўлена, што кошт будаўніцтва Лядовага палаца завышаны ("Звязда" пісала пра гэта), але пры такім размаху будоўлі паўмільярда — туды, паўмільярда — сюды... і не прыкмеціш.

Пасля рэарганізацыі Лядовы палац асноўную ўвагу будзе ўдзяляць падрыхтоўцы спартсменаў. Уся маёмасць Лядовага перайшла да дзвюх дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ горада. І гэта добра, але ж дзецям не патрэбны бары і рэстараны...

А вось што датычыцца таго мільярда з гакам стратаў, то іх трэба было б ускласці на тых, хто актыўна прасоўваў гэты маштабны праект. Чаму за чыесьці ілюзіі павінна плаціць дзяржава — усе мы?

У час супрацьстаяння Старажытнага Рыма з Карфагенам адзін рымскі сенатар кожную прамову пачынаў са слоў: "Карфаген павінен быць разбураны!" І я гэтаксама паўтараю: "Неабходна жыць па сваіх сродках". Інакш...

Сымон Свістуновіч,
Звязда
04.01.2011
admin 04.01.2011 16:06 · 0 комментариев · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Май 2024   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

В ближайшие 5 дней
-  25 – Первый снег - 2013
-  26 – Освящение в Почапово
-  27 – Первый снег-2000
-  28 – Виселица для железнодорожников
-  28 – Родился В.Карват
-  28 – Певрый снег-2010

НОВОЕ в скачивании
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2330
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2195
Barry Sisters - Hava Nagila 2490
Е.Шаповалов - Биография 2575
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2195
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2418
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2214
Эксклюзивъ - Вечная память 2265
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2276
П.Дробыш - Солнца луч 2447
ТОП скачиваний
Е.Шаповалов - Биография 2575
Barry Sisters - Hava Nagila 2490
П.Дробыш - Солнца луч 2447
Е.Шаповалов - Чарка на пасашок 2418
Г.Ярашэвіч - Вяселле 2330
П.Дробыш - Не покидай нас, святое дыханье! 2276
Эксклюзивъ - Вечная память 2265
Е.Шаповалов - А ў поле вярба 2214
Е.Шаповалов - Lucia de Lammermur 2195
Г.Ярашэвіч - На рыцарскім турніры 2195
Афоризм
В отношении политиков и женщин действует старая пословица: "Слушайте, что они говорят, и делайте наоборот".
Интересный факт
Каждый барановичанин, включая младенцев и стариков, за 7 месяцев 2010 года выпил 7,5 литра водки.
Случайный анекдот
Откройте рот и скажите букву «П».
Counter