Баранавічы: Міжнародны назіральнік спыніў таямнічае “блуканне” скрыні для галасавання
Выбарчы ўчастак № 28 г.Баранавічы знаходзіцца на трэцім паверсе адміністрацыйнага будынка ААТ “Грузавы аўтамабільны парк №4” па адрасу вул. Грунтовая, д.47.
Аднак, пасля заканчэння галасавання 14 снежня ў 19 гадзін скрыню для датэрміновага галасавання з участка № 28 на невядомым аўтамабілі вывезлі з будынка і павезлі для захоўвання ў іншы будынак па адрасу: вул. Тэльмана, д.102 (са слоў старшыні камісіі). Разам са скрыняй паехалі старшыня камісіі Андрэй Капіца, 2 сябры камісіі і дзяжурны супрацоўнік Баранавіцкага ГАУС. Назіральнікі не былі запрошаны ў гэтую паездку. Аб гэтым факце баранавіцкая назіральніца Таццяна Царук паведаміла міжнародным назіральнікам. Сёння, 15 снежня, выбарчы ўчастак № 28 наведаў міжнародны назіральнік АБСЕ, і старшыня камісіі Андрэй Капіца “дабраахвотна” пакінуў скрыню на выбарчым участку.
Таццяна Царук таксама паведаміла, што па падліках незалежных назіральнікаў 14 снежня на выбарчым участку № 28 прагаласавала 47 выбаршчыкаў, а камісія падала лічбу 62. Адпеведна, 15 снежня, па падліках назіральнікаў, прагаласавала толькі 64 чалавека, а камісія напісала ў выніковым пратаколе лічбу 82. У сувязі з гэтым назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў пракуратуру з просьбай правесці пракурорскую праверку.
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь! Ю. Кучура
Интересный факт
Барановичское локомотивное депо — самое большое в стране.
Случайный анекдот
Объявление в подъезде: "Граждане жильцы! С 15 июля до 25 августа в вашем доме газа не будет т. к. вам отключили свет из-за отсуствия воды вследствие засорения канализации".