У сымбаля Варшавы твар дзяўчыны з беларускага Палесся
Натуршчыцай скульптуры, якую ў 1939 годзе ўстанавілі на беразе Віслы, была ўраджэнка вёскі Мазуркі пад Баранавічамі.
У сымбаля польскай сталіцы, славутай варшаўскай русалкі, твар дзяўчыны зь беларускага Палесься. Натуршчыцай скульптуры, якую ў 1939 годзе ўстанавілі на беразе Віслы, была ўраджэнка вескі Мазуркі пад Баранавічамі, Крысьціна Кагельская.
Крысьціна Кагельская нарадзілася ў 1914 годзе ў сям’і памешчыкаў. Маці Яніна была біелагам і доктарам філасофіі, бацька Ян – інжынэрам, з 1926-га быў палескім ваяводам. Дзед удзельнічаў у паўстанні Каліноўскага і быў за гэта высланы ў Сібір.
Пасля заканчэньня гімназіі імя Рамуальда Траўгута ў Берасьці Крысьціна вывучала геаргарафію й этнаграфію ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пісала вершы, кампанавала музыку і сама спявала свае песні. У яе рэпэртуары было шмат беларускіх народных песняў, якія яна выконвала ў эфіры Польскага радые ў Вільні і Варшаве.
У палове 1930-х маладую студэнтку і паэтку заўважыла скульптар Людвіка Нітшова, якая прапанавала ей пазаваць падчас стварэньня сымбалю Варшавы.
Дарэчы, гэтая скульптура была адзіным помнікам, які ацалеў у сталіцы пасля Варшаўскага паўстання ўдзельніцай якога была і Крысьціна Кагельская. Яна загінула 2 жніўня 1944 году, на другі дзень паўстання. Яе іменем названая адна з варшаўскіх школ.
11.04.2013
Польскае радыё для замежжа Салідарнасць
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь! Ю. Кучура
Интересный факт
Многие белорусы не знают, что наш народ до 1840 года назывался литвинами.
Случайный анекдот
Срочно! Срочно! Нужна помощь!!! Разошлите всем пожалуйста!!! Срочно ребенку (25 лет) нужны Audi RS4 Sport и красивая девушка, блондинка с 3-4 размером груди! Это не спам!!!