Пікет аднаго чалавека «За жыццё без маны і фальшу» правёў у старым гарадскім парку Рыгор Грык 10 ліпеня.
Мэсэджы, з якімі грамадскі актывіст выйшаў на пікет, зацікавілі грамадзян.
Людзі падыходзілі, чыталі, пагаджаліся, спрачаліся. Кіроўцы праязджаючых міма аўто выказвалі падтрымку сігналамі клаксонаў, нягледзячы на машыну ДАІ. Ніхто не выказаўся супраць таго, пра што пісалася на плакатах і пра што гаварыў пікетовец. Найбольш смелыя кіроўцы прыпыняліся, падыходзілі да Рыгора Грыка і паціскалі яму руку.
Пікет прайшоў спакойна. У адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009 г. № 1497 Рыгор Грык як арганізатар пікета заключыў пісьмовыя домовы з ГАУС, хуткай дапамогай і спецаўтабазай. На пікеце прысутнічалі прадстаўнікі гарадской міліцыі. Актывіст заўважыў, што шмат хто з зацікаўленых мінакоў баяўся падыйсці — менавіта з-за людзей у форме.
Грык лічыць, што мэта пікету дасягнутая. Ён публічна выказаў свой асабісты пратэст супраць росту цэнаў, паніжэння ўзроўню жыцця. Рыгор Грык выступае за жыццё без маны і фальшу.
Когда человек становится богатым или знаменитым, с ним приходится знакомиться заново.
Интересный факт
Согласно данным российских СМИ, стоимость одного МиГ-29 составляет около 30 миллионов долларов.
Случайный анекдот
Приходит покупатель в магазин с куском сыра и говорит:
— Вы мне вместо швейцарского сыра продали голландский.
— А вы с ним чего, разговаривали, что ли?