Актывіста, што абліў фарбай помнік Леніну, аштрафавалі на 8,7 млн
Пра гэта "Салідарнасці" паведаміў палітык Вячаслаў Сіўчык.
Нагадаем, што сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Юрась Казак разам з сябрамі абліў помнік Леніна у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўзбудзілі крымінальную справу. Прадстаўнік абвінавачвання прасіў спагнаць з актывіста 225 базавых велічыняў. Але суд павялічыў гэту суму да 250 базавых вялічыняў.
Адзначым, што напярэдадні, у ноч на 11 студзеня ў Чарнігаве нацыяналісты пафарбавалі мясцовы помнік Леніну ў жоўты і сіні колеры. Як паведамляе газета "Высокий вал", здарылася гэта напярэдадні візіта ў Чарнігаў Віктара Юшчанкі.
У Беларусі помнік Леніна аблілі фарбай таксама не ўпершыню. У красавіку 2009 года стаў ахвярай помнік каля Мінскага электрамеханічнага завода, у які кідалі белай фарбай.
11 студзеня 2010 г.
Мікола Чарняўскі, Салідарнасць
Нам почему-то всегда не хватает времени на то, чтобы выполнить работу как надо. Но всегда находится время на то, чтобы ее переделывать.
Интересный факт
Помнік Сталіну, які стаяў на вуліцы Савецкай (насупраць сучаснага гатэля "Горизонт"), баранавіцкія ўлады ў 1960 г. пастанавілі перанесці ў гарадскі парк культуры і адпачынку, але падчас выкрыцця культу асобы помнік знік.
Случайный анекдот
Кому-то может показаться, что я ничего не делаю. Но на самом деле, на клеточном уровне я очень занят!