Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
На 25 гадоў пазбаўлення волі асуджаны жыхар Баранавічаў, які жорстка забіў знаёмую дзяўчыну |
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла прысуд 29-гадоваму непрацуючаму, раней не судзімаму жыхару Баранавічаў, які забіў з асаблівай жорсткасцю дзяўчыну.
Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачванне па справе, злачынства было здзейснена ўвечары 25 верасня 2013 года ў Баранавічах, у кватэры, якую здымала 19- гадовая ахвяра абвінавачанага. З гэтай дзяўчынай мужчына быў знаёмы прыкладна два месяцы, некаторы час жыў у яе ў кватэры і паміж імі былі блізкія адносіны.
24 верасня абвінавачаны прыйшоў да дзяўчыны ў госці са сваім сябрам, распіваў з ім спіртныя напоі, пасля чаго застаўся начаваць. Увечары 25 верасня паміж абвінавачваным і дзяўчынай пачалася сварка з-за празмернага ўжывання мужчынам спіртнога. Жыхар Баранавічаў, які знаходзіўся ў стане ап’янення, нанёс сваёй ахвяры не менш за 84 удары нажом і металічнай відэльцам, а таксама рукамі і нагамі ў вобласць галавы, шыі, тулава і канечнасцяў, прычыніўшы 124 цялесных пашкоджанні.
Ад траўматычнага гемарагічнага шоку, які развіўся ў выніку камбінаванай траўмы, дзяўчына памерла на месцы.
Злачынец уцёк з месца злачынства, зняў з сябе вопратку, якая была ў крыві забітай, і схаваў. Пасля гэтага ён хаваўся ў лясным масіве недалёка ад вёскі Цівунцы, дзе здзейсніў чатыры крадзяжы з дачных домікаў, выкрадаючы прадукты харчавання і рэчы. 16 кастрычніка яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная судовая экспертыза выявіла, што мужчына не пакутуе якім-небудзь псіхічным захворваннем.
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала яго вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця чалавека (забойстве) з асаблівай жорсткасцю (па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), а таксама здзяйсненні крадзяжу паўторна (па ч. 2 арт. 205 КК) і прысудзіла да 25 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Па прысудзе калегіі з яго спагнана ў выглядзе кампенсацыі маральнай шкоды на карысць бацькоў забітай па 50 млн рублёў кожнаму, а таксама 9,5 млн. рублёў выдаткаў на яе пахаванне.
“У судовым пасяджэнні абвінавачаны заяўляў, што нічога не памятае пра абставіны забойства. Разам з тым папярэднія і наступныя падзеі выкладаў з храналагічнай дакладнасцю”, — адзначыла дзяржабвінаваўца.
Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.
nn.by
БелаПАН
06.05.2014 |
admin 06.05.2014 21:35 ·
0 комментариев ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
Объектно-ориентированное определение самолета:
Самолет — это совокупность деталей каждая из которых сама по себе
стремится упасть на землю. Но благодаря своим непрерывным совместным
усилиям они преодолевают эту тенденцию.
Гради Буч |
|
|
Интересный факт
|
|
В Барановичах в дневных учреждениях общего среднего образования в 2012/2013 учебном году работали 1954 учителя, в Барановичском районе – 810 учителей. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
Совсем глухой старичок пришел к врачу-лору. Доктор подобрал для него современный крошечный слуховой аппарат. через месяц старичок явился на контрольный осмотр.
— Ну что, семья в восторге, что вы снова слышите?
— Я им пока не сказал — некогда. Целыми днями занят — завещание уже третий раз переписываю. |
|
|
Counter
|
|
|
|
|