Расіец арганізаваў у Брэсцкай вобласці незаконную фінансавую структуру
Фінансавая міліцыя спыніла дзейнасць грамадзяніна Расіі, які з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў арганізаваў незаконны фінансавы бізнэс у Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, у ходзе правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў супрацоўнікі Баранавіцкага і Кобрынскага аддзелаў фінансавых расследаванняў КДК выявілі злачынную групу, кіраўніком якой быў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У 2012 годзе ён зарэгістраваў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў двух жыхароў Кобрына і трох жыхароў Баранавіч і ажыццяўляў ад іх імені незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, у выніку якой дзяржаве была нанесеная значная шкода.
Па ўказанні кіраўніка злачыннай групы дадзеныя прадпрымальнікі адкрылі разліковыя рахункі ў банках, атрымалі бланкі таварна-транспартных і таварных накладных, якія з верасня 2012 года па чэрвень 2013 года выкарыстоўваліся ўдзельнікамі злачыннай групы для ўвядзення ў легальны абарот і вывядзенне з яго таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых за наяўны разлік. За гэты час дзяржаве была нанесеная шкода ў выглядзе нявыплачаных падаткаў у суме 2,2 млрд рублёў.
У дачыненні да арганізатара злачыннай групы Кобрынскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.234 (ілжэпрадпрымальніцтва) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Пьяному море по колено, но он скромно довольствуется лужей. Ю. Кучура
Интересный факт
Бывший глава Белорусской железной дороги Виктор Рахманько сейчас (2010) работает в системе Газпрома.
Случайный анекдот
Купив майку в нашей фирме, вы получаете в подарок автомобиль БМВ, блондинку под цвет салона и семь крышек от бутылок "Севен ап", которые вы можете обменять на две путевки в Италию, участвующие в розыгрыше мультимедийного компьютера, оснащенного микропроцессором Intel Рentium Core Duo с бесплатным доступом в международную компьютерную сеть "Интернет", предоставленным компанией Белтелеком в обмен на фольгу от банки кофе Nescafe Classic, две коробки от бульона Maggi и автомобиль Toyota Corolla - главный приз викторины Кэдберри, для участия в которой пришлите семь этикеток от пива "Балтика", сушеную мышиную лапку и уши мертвого осла!