Святар, што дэманстраваў палавыя органы на станцыі ў Баранавічах, пазбаўлены сана
Такія рашэнні, а асабліва адразу па некалькіх святарах, прымаюцца Сінодам БПЦ досыць рэдка.
Адзін з іх, протаіерэй Георгій, неаднаразова рабіў злачынствы супраць святога сану і хрысціянскай маралі. Ён быў абвінавачаны ў хуліганскай выхадцы ў стане алкагольнага ап’янення на станцыі Баранавічы-Палескія ў красавіку 2012 г., пасля чаго мітрапаліт Філарэт сваім указам адхіліў святара ад пасады настаяцеля прыхода і забараніў служэнне.
Пазаштатны клірык Навагрудскай епархіі іерэй Пётр пазбаўлены сану за раскольніцкую дзейнасць і здзяйсненне набажэнствы супраць волі епіскапа.
Яшчэ адзін святар — святар Андрэй, якому забаронена ў служэнні, з Магілёўскай епархіі — быў пазбаўлены сану па яго ж просьбе. Аб матывах такога прашэння не паведамляецца.
Акрамя таго, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, кіраўнік спраў БПЦ паведаміў Сіноду аб парушэннях з боку клірыка Навагрудскай епархіі іерэя Іаана. Раней ён быў адлічаны за штат, але не перайшоў у іншую епархію Расійскай ці іншай памеснай праваслаўнай царквы, як гэтага патрабуюць кананічныя прадпісанні. Без ведама епіскапа святар эміграваў у Бельгію [у 2001 г.], дзе перайшоў у уніяцтва і ўзначаліў прыход Грэка-каталіцкай царквы. Сінод вырашыў, што неабходна забараніць ў служэнні гэтаму святару, а таксама заклікаць яго «да вяртання ва ўлонне Святой праваслаўнай царквы» праз пакаянне. Калі ж раскаяння не будзе, святара мяркуецца пазбавіць сану на адным з пасяджэнняў Сінода БПЦ.
Когда человек становится богатым или знаменитым, с ним приходится знакомиться заново.
Интересный факт
В Беларуси большинство верующих проживает в западных регионах страны.
Случайный анекдот
— Дети, придумайте предложение с выражением «Чуть было».
Коля:
— Наша Оля чуть было не стала королевой красоты!
Петя:
— В субботу мы с мамой чуть было не опоздали на электричку. Вовочка:
— Сегодня утром мы с Коляном чуть было не загнулись с похмелюги, но у нас чуть было.