Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод увайшоў у холдынг «БелаўтаМАЗ»
МАЗа больш няма — Мінскі аўтамабільны завод ператвораны ў холдынг «БелаўтаМАЗ».
Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» пераўтворана ў холдынг «БелаўтаМАЗ», паведамляе прэс-служба прадпрыемства.
«БелаўтаМАЗ» быў зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў 16 мая.
У склад холдынгу ўвайшлі: ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна), ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод «, ААТ «Клецкі мехзавод», ААТ «БудМАЗтрэст».