Актывіста, што абліў фарбай помнік Леніну, аштрафавалі на 8,7 млн
Пра гэта "Салідарнасці" паведаміў палітык Вячаслаў Сіўчык.
Нагадаем, што сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Юрась Казак разам з сябрамі абліў помнік Леніна у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўзбудзілі крымінальную справу. Прадстаўнік абвінавачвання прасіў спагнаць з актывіста 225 базавых велічыняў. Але суд павялічыў гэту суму да 250 базавых вялічыняў.
Адзначым, што напярэдадні, у ноч на 11 студзеня ў Чарнігаве нацыяналісты пафарбавалі мясцовы помнік Леніну ў жоўты і сіні колеры. Як паведамляе газета "Высокий вал", здарылася гэта напярэдадні візіта ў Чарнігаў Віктара Юшчанкі.
У Беларусі помнік Леніна аблілі фарбай таксама не ўпершыню. У красавіку 2009 года стаў ахвярай помнік каля Мінскага электрамеханічнага завода, у які кідалі белай фарбай.
11 студзеня 2010 г.
Мікола Чарняўскі, Салідарнасць